Сямён Сапіга
Сямён Сапіга (Сапега; упамінаецца ў 1440-я гады) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар гаспадарскі за часам княжаньня Казімера ў 1441—1449 гадох.
Сямён Сапіга ў вобразе Сунігайлы, 1709 г. | |
Герб Ліс | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | XV стагодзьдзе |
Род | Сапегі |
Жонка | Настасься Паўшанка |
Дзеці | Багдан, Іван, Юры, Васіль, Ганна |
Дзейнасьць | дзяржаўны службовец |
Сямён Сапіга — пачынальнік магнацкага роду Сапегаў.
Біяграфія
рэдагавацьПаводле радаводу Сапегаў («Historia domus Sapiehianae») — нашчадак Сунігайлы, прапраўнука Гедзіміна, які пры складаньні Гарадзельскае уніі ў 1413 годзе прыняў герб Ліс, што аднак зьняпраўдзілі яшчэ ў XIX ст. на той падставе, што Сунігайла памёр бязьдзетным[1].
Згодна з сучаснымі дасьледаваньнямі, паходзіў з полацкіх баяраў, асноўныя маёнткі якіх знаходзіліся на Смаленшчыне[2].
Ажаніўся з Настасьсяй Паўшанкай[3]. У шлюбе меў чатырох сыноў, у тым ліку Багдана і Івашку, ад якіх пайшлі дзьве галіны роду Сапегаў — чарэйска-ружанская й коданьская.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Сапеги // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ Грыцкевіч А. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 545.
- ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 19.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8