Сядзіба Панямунь

(Перанакіравана з «Сядзіба Панямонь»)
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Сядзіба Панямунь
Краіна Беларусь
Места Горадня
Каардынаты 53°39′27.11″ пн. ш. 23°52′18.34″ у. д. / 53.6575306° пн. ш. 23.8717611° у. д. / 53.6575306; 23.8717611Каардынаты: 53°39′27.11″ пн. ш. 23°52′18.34″ у. д. / 53.6575306° пн. ш. 23.8717611° у. д. / 53.6575306; 23.8717611
Архітэктурны стыль барока
Заснавальнік Станіслаў Аўгуст Панятоўскі
Дата заснаваньня 1771
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Сядзіба Панямунь на мапе Беларусі
Сядзіба Панямунь
Сядзіба Панямунь
Сядзіба Панямунь
Сядзіба Панямунь на Вікісховішчы

Сядзіба Панямунь (Панямонь) — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII стагодзьдзя ў Горадні. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы места, у мясцовасьці Панямуні[a], на высокім правым беразе Нёману. Твор архітэктуры позьняга барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Складаецца з палаца, парку, капліцы і гаспадарчых пабудоваў.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Плян сядзібы, 1827 г.

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Сядзібу збудавалі ў 1771 годзе паводле праекту архітэктара Ю. Аляхновіча. Была замескай рэзыдэнцыяй караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Плян сядзібы, 1915 г.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай сядзіба перайшла ў валоданьне Стравінскіх, потым князёў Друцкіх-Любецкіх, пазьней Ляхніцкіх. У XIX ст. праводзілася яе рэканструкцыя. У сярэдзіне XIX ст. пры ўезьдзе ў сядзібу збудавалі мураваную капліцу.

Найноўшы час

рэдагаваць

Па Другой сусьветнай вайне палац прыстасавалі пад дзіцячы дом і жытло.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры позьняга барока. Ансамбль абмяжоўваецца з поўдня ракой, з усходу і поўначы — глыбокім ровам. Палац і адкрыты перад ім партэр, умацаваныя сьценкамі тэрасаў, разьмяшчаюцца ў глыбіні пэйзажнага парку, на стромкім беразе[1].

Палац (сьпярша быў цалкам мураваным, потым частку разбураных сьценаў аднавілі з дрэва) — 1-павярховы будынак з плыўнымі кутнімі алькежамі. Сьцены мелі багатую аздобу: вытанчаныя і складаныя прафіляваныя карнізы і абрамленьні, падвойныя пілястры з ажурнымі капітэлямі, гарызантальны руст. Галоўны і дваровы фасады атрымалі ў XIX ст. асымэтрычна пастаўленыя высокія 4-калённыя портыкі.

Плян палаца меў характэрную для барока анфіляду з выхадам ў вялікую парадную залю. Перапад рэльефу з тыльнага боку палаца забясьпечыў адкрыцьцё цокальнага паверха. Яго скляпеністыя памяшканьні прызначаліся на гаспадарчыя мэты і беспасярэдне зьвязваліся з памяшканьнямі параднага першага паверха.

Уезд ў сядзібу пазначаецца капліцай нэагатычнага стылю. Гаспадарчыя і службовыя пабудовы знаходзяцца па-за межамі параднай часткі ансамбля, з заходняга боку палаца ў адзін шэраг[2].

Парк займае прастору перад палацам і на схіле рова. У ім увасобіліся рысы пэйзажнага стылю.

Гістарычная графіка

рэдагаваць

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Прагулкавая, 17
  1. ^ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. — Менск, 1986. С. 80.
  2. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 380.

Літаратура

рэдагаваць
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986. — 371 с.: іл.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000167