Сэўта

аўтаномнае места Гішпаніі ў Паўночнай Афрыцы
(Перанакіравана з «Сэута»)

Сэ́ўта (па-гішпанску: Ceuta) — гішпанская адміністрацыйная адзінка, горад, які знаходзіцца на паўвысьпе, утвараючай афрыканскую палову Гібральтарскай пратокі. Зьяўляецца гішпанскім анклявам на тэрыторыі Афрыкі. Плошча каля 18,5 км², насельніцтва 76 152 чалавекі. Сэўта мае статус аўтаномнага гораду. У Сэўце знаходзіцца самы блізкі да Эўропы афрыканскі порт і гішпанская вайскова-марская база. Як і Мэлільля, Сэўта мае свайго прадстаўніка ў Гішпанскіх Картэсах.

Сэўта
гішп. Ceuta
Сэўта
Герб Сэўты Сьцяг Сэўты


Краіна: Гішпанія
Аўтаномны горад: Сэўта
Плошча: 18,5 км²
Вышыня: 10 м н. у. м.
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 78 674 чал.[1]
шчыльнасьць: 4252,65 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 856, 956
Паштовы індэкс: 51000–51999
Нумарны знак: CE
Геаграфічныя каардынаты: 35°53′12.01″ пн. ш. 5°18′0.00″ з. д. / 35.8866694° пн. ш. 5.3° з. д. / 35.8866694; -5.3Каардынаты: 35°53′12.01″ пн. ш. 5°18′0.00″ з. д. / 35.8866694° пн. ш. 5.3° з. д. / 35.8866694; -5.3
Сэўта на мапе Гішпаніі
Сэўта
Сэўта
Сэўта
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ceuta.es/

Гісторыя

рэдагаваць

У V стагодзьдзі да н. э. на тэрыторыі сучаснай Сэўты знаходзіўся фінікійскі горад Абыла. У 45 годзе яна была заваяваная рымлянамі, назва была зьмененая на Сэпэм Фратрэс. Праз 400 гадоў вандалы выбілі з гораду рымлянаў і ўсталявалі над ім кантроль. Некаторы час горад уваходзіў у склад Бізантыі. У 710 годзе арабы, заняўшы Сэўту, зрабілі яе адным з асноўных партоў для пераправы войскаў на Ібэрыйскую паўвыспу.

Горад шмат разоў атакаваўся бэрбэрскімі плямёнамі, і пасьля аднаго з набегаў горад ня быў адноўлены. Чалавечыя паселішчы пачалі тут зноў зьяўляцца толькі ў ІХ стагодзьдзі. У 1309 годзе была заваяваная Фэзам. З 1415 году была ўсталяваная ўлада Партугаліі. Сэўта стала цэнтрам гандлю рабамі і слановай косьцю. У 1580 годзе Сэўту заваявалі гішпанцы, але ў 1640 годзе партугальцы вярнулі горад. Канчатковы гішпанскі кантроль быў усталяваны згодна зь Лісабонскім трактатам з 1 чэрвеня 1688 году.

Калі ў 1956 годзе Гішпанія прызнала незалежнасьць Марока, Сэўта засталася ў складзе Гішпаніі. Цяпер Сэўта адносіцца да гішпанскай правінцыі Андалюзія, зь некаторай аўтаноміяй. Ад гішпанскага ўзьбярэжжа яе аддзяляе каля 20 км.

Геаграфія

рэдагаваць

Сэўта месьціцца на Монтэ Аньера, пагорку ўздоўж ягонай заходняй мяжы з Марока. Гара ахоўваецца гішпанскім фортам.

Гарады-сябры

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць