Сэрж Арош
Сэрж Арош (анг. Serge Haroche; нарадзіўся 11 верасьня 1944 году ў Касаблянцы, Марока) — францускі фізык. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 2012 году за працы ў галіне квантавай фізыкі за распрацоўку мэтодыкі квантавай тэлепартацыі (сумесна з Дэйвідам Ўайнландам).
Сэрж Арош | |
Serge Haroche | |
Дата нараджэньня | 11 верасьня 1944[1][2][3] (80 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | фізык, прафесар універсітэта, навуковец, дасьледнік |
Навуковая сфэра | квантавая мэханіка, квантавая фізыка[8], атамная фізыка[d][8], экспэрымэнтальная фізыка[d][8], дасьледаваньне[8] і Rydberg atom[d][8] |
Месца працы | |
Вядомы як | упершыню экспэрымэнтальна даказаў зьяву квантавай дэкагерэнцыі |
Сябра ў | Француская акадэмія навук, Нацыянальная акадэмія навук ЗША, Інстытут універсітэцтва Францыі[d], Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d] і Бразільская акадэмія навук[d] |
Навуковы кіраўнік | Клёд Коэн-Тануджы |
Бацька | Albert Haroche[d] |
Узнагароды | Нобэлеўская прэмія |
Сайт | college-de-france.fr/sit… |
Біяграфія
рэдагавацьСэрж Арош нарадзіўся 11 верасьня 1944 году ў Касаблянцы. Бацька Сэржа Альбэрт Арош (па-француску: Albert Haroche; 1920—1998) — мараканец, нарадзіўся ў Маракешы і працаваў юрыстам. Дзявочае прозьвішча маці Валянціны Арош (франц. Valentine Haroche; 1921—1998) — Рублёва, яна нарадзілася ў Адэсе ў сям’і габрэяў, якая пераехала ў Парыж напачатку 1920-х, працавала настаўніцай. Сэрж Арош жыў у Марока да 1956 году і пасьля таго, як закончыўся францускі пратэктарат, пераехаў у Францыю. Вучыўся ў вышэйшай нармальнай школе і ўнівэрсытэце імя П’ера і Мары Кюры ў Парыжы. Ад 1967 да 1975 працаваў ў Нацыянальным Цэнтры навуковых дасьледаваньняў (CNRS) дасьледчыкам. На працягу аднаго году ад 1972 да 1973 працаваў на пасадзе запрошанага дасьледчыка ў Стэнфардзкім ўнівэрсытэце ў камандзе Артура Шаўлоў. У 1975 годзе ўладкаваўся прафэсарам ва Унівэрсытэт П’ера і Мары Кюры. Адначасова выкладаў у іншых установах: Політэхнічнай школе ў Парыжы (1973—1984), Гарвардзкім унівэрсытэце (1981), Ельскім унівэрсытэце (1984—1993; не ў штаце) ды Кансэрваторыі мастацтваў ды рамёстваў (2000). Ад 1994 да 2000 году ўзначальваў катэдру фізыкі Вышэйшай нармальнай школы. У 1996 годзе разам з калегамі па Вышэйшай нармальнай школе экспэрымэнтальна даказаў зьяву квантавай дэкагерэнцыі[11]. Зараз Сэрж Арош жыве ў Парыжы і працуе ў Калеж дэ Франс, дзе кіруе дасьледаваньнямі ў галіне квантавай фізыкі. Прафэсар катэдры квантавай фізыкі ў Калеж дэ Франс. У 1988 годзе стаў сябрам Амэрыканскага Фізычнага таварыства, у 1990 г. стаў сапраўдным сябрам гэтага таварыства. У 1988 годзе ўзнагароджаны Прэміяй Айнштайна ў галіне лязэрнай навукі (катэгорыя дасьледчыкаў у прамысловасьці і ўнівэрсытэтах). У 1992 г. атрымаў узнагароду імя Гумбальта (Нямеччына). Ён уваходзіць у склад Акадэміі навук Францыі (ад 1993) і зьяўляецца кавалерам ордэну Ганаровага Легіёну (ад 2007). У 2010 годзе абраны сябрам Нацыянальнай Акадэміі навук ЗША. Ён жанаты на сацыёлягу Кладзін Арош (франц. Claudine Haroche, дзявочае прозьвішча Зэлігсон (франц. Zeligson), таксама дачцы габрэйскіх эмігрантаў з Расеі. У іх ёсьць двое дзяцей. Сэрж Арош прыходзіцца дзядзькам францускаму сьпеваку і актору Рафаэлю Арошу (франц. Raphaël Haroche).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/1885342/Serge-Haroche
- ^ Serge Haroche // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Serge Haroche // Roglo — 1997.
- ^ http://allafrica.com/stories/201210110498.html
- ^ http://www.israelnationalnews.com/News/News.aspx/160653
- ^ http://www.timesofisrael.com/french-jewish-nobel-laureate-im-against-academic-boycott-of-israel/
- ^ а б Agence bibliographique de l'enseignement supérieur (France) Système universitaire de documentation (фр.) — Montpellier: ABES, 2001.
- ^ а б в г д Haroche, Serge // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ list of professors at Collège de France
- ^ https://www.radiofrance.fr/personnes/serge-haroche
- ^ The Internatiobal WHO'S WHO. — 78th Edition. — London and New York: Routledge, 2014. — P. 875. — ISBN 978-1-85743-713-3
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСэрж Арош — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Уручаны Нобэль за фізыку. Радыё Свабода (9 красавіка 2012).
- Нобэлеўская прэмія ў галіне фізыкі ў 2012 годзе прысуджаная піянэрам квантавых тэхналёгіяў (анг.). Centre for Quantum Technologies (9 красавіка 2012).