Сэн-Жэрмэнская дамова (1919)
Сэн-Жэрмэ́нская мірная дамова — мірная дамова, падпісаная ў Сэн-Жэрмэнскім палацы (Францыя) паводле вынікаў Першай сусьветнай вайны паміж краінамі Антанты і новаўтворанай рэспублікай Аўстрыя.
Сэн-Жэрмэнская дамова | |
Тып дамовы | мірная дамова |
---|---|
Падпісаная | 10 верасьня 1919 |
· месца | Сэн-Жэрмэн, Францыя |
Набыла моц | 10 верасьня 1919 |
· умовы | Ратыфікацыя Аўстра-Вугоршчынай і краінамі, якія ад яе ўтварыліся, і чатырма галоўнымі саюзнымі дзяржавамі |
Падпісанты | Аўстра-Вугоршчына
Вялікабрытанія |
Месца захаваньня | Францыя |
Мовы | француская, ангельская |
Умовы дамовы
рэдагавацьЗ прычыны распаду Аўстра-Вугоршчыны мірнае ўрэгуляваньне зь ейнымі дзьвюма часткамі ажыцьцяўлялася пасродкам падпісаньня зь імі асобных дамоваў. Пагадненьне з Аўстрыяй было падпісана 10 верасьня 1919 году ў парыскім прадмесьці Сэн-Жэрмэн-ан-Ле. Аўстрыя прызнала аддзяленьне ад яе Вугоршчыны, Чэхаславаччыны, часткі польскіх тэрыторыяў, таксама пагадзілася на тэрытарыяльныя саступкі на карысьць Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў і Румыніі. Да Польшчы была далучана Заходняя Галіцыя, да Чэхаславаччыны — Закарпацкая Ўкраіна. Трансыльванія й частка Банату, якія ўваходзілі раней у склад Аўстра-Вугоршчыны, былі перададзены Румыніі. Да Румыніі была перададзена й Букавіна. Аўстрыя таксама страціла Паўднёвы Тыроль і Істрыю, якія адыходзілі да Італіі. Да таго ж Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў атрымала ад Аўстрыі Далмацыю, часткі Заходняй Крайны, Карынтыі й Штырыі.
Акрамя ўсяго іншага Аўстрыя пазбавілася вайсковага й гандлёвага флёту ў Адрыятыцы й на Дунаі, абавязалася выплаціць рэпарацыі пераможцам і згаджалася на бесьперашкодны транзыт любых грузаў саюзьнікаў праз сваю тэрыторыю. Ваенныя артыкулы дамовы забаранялі Аўстрыі мець сталае войска.
Літаратура
рэдагаваць- Киган Д. Первая мировая война. — Москва., 2004
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Тэкст дамовы (анг.)