Оскар Мінгеса

гішпанскі футбаліст

Оскар Мінге́са (па-каталянску: Óscar Mingueza; нар. 13 траўня 1999 году) — гішпанскі футбаліст, абаронца клюбу «Сэльта». У асноўным гуляе на пазыцыі цэнтральнага абаронцы, ён таксама можа згуляць на любой пазыцыі абаронцы, як то правага абаронцы.

Оскар Мінгеса
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 траўня 1999(1999-05-13) (25 гадоў)
Рост 1,84 м
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Сэльта
Нумар 3
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018—2020
2020—2022
2022—
Барсэлёна 2
Барсэлёна
Сэльта
36 (0)
46 (2)
64 (4)
Зборныя
2021— Гішпанія 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
15 верасьня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
8 чэрвеня 2021.

Кар’ера

рэдагаваць

Гулец ёсьць выхаванцам акадэміі «Барсэлёны», да якой далучыўся яшчэ ў 2007 годзе[1]. 24 лістапада 2020 году Мінгеса дэбютаваў у асноўнай каманды «Барсэлёны», калі замяніў траўмаванага Жэрара Піке. У тым матчы Лігі чэмпіёнаў гішпанцы з буйным лікам 0:4 перамаглі ў Кіеве мясцовае «Дынама»[2]. Ужо праз пяць дзён гулец дэбютаваў у Ля-Лізе ў пераможным зь лікам 4:0 матчы супраць «Асасуны»[3]. 15 сакавіка 2021 году футбаліст адзначыўся голам у браму «Ўэскі» ў матчы, які скончыўся зь лікам 4:1 на карысьць «Барсэлёны». 10 красавіка таго ж году ўлучыў адзіны гол сваёй каманды ў гасьцявым матчы супраць мадрыдзкага «Рэалу». Амаль усю гульню абаронца правёў у фінале Кубка Гішпаніі 2020—2021 гадоў, у якім «Барсэлёна» лёгка перамагла «Атлетык» і здабыла тытул. 31 ліпеня 2022 году Мінгеса далучыўся да вігаўскай «Сэльты», склаўшы чатырохгадовую ўгоду[4]. Клюб выдаткаваў на куплю гульца 3 млн эўра[5].

Міжнародная

рэдагаваць

Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Гішпаніі 8 чэрвеня 2021 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Летувы[6]. Быў у складзе алімпійскай зборнай краіны на Алімпійскіх гульнях 2020 году, дзе здабыў срэбны мэдаль.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Барсэлёна»:

Гішпанія:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць