Сьцяпан Цемушаў
Сьцяпа́н Мікала́евіч Це́мушаў (4 сакавіка 1975, Бабруйск, Магілёўская вобласьць, БССР) — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафэсар катэдры гісторыі Расеі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, загадчык катэдры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў БДУ.
Сьцяпан Мікалаевіч Цемушаў | |
Дата нараджэньня | 4 сакавіка 1975 (49 гадоў) або 1975[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | навуковец, гулец у інтэлектуальныя гульні |
Навуковая сфэра | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук[d] |
Навуковы кіраўнік | Алег Антонавіч Яноўскі |
У 2003 годзе пад кіраўніцтвам прафэсара Алега Яноўскага абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Генезіс і эвалюцыя інстытута вярхоўнай улады ў славянскіх раньнефеадальных дзяржавах». У 2022 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Фармаваньне дзяржаўных фінансаў Старажытнай Русі (IX-першая палова XIII ст.)».
Да навуковых інтарэсаў адносяцца: палітычная гісторыя славянскіх раньнефэадальных дзяржаваў, пераходны пэрыяд у разьвіцьці славян ад родаплемяннога да дзяржаўнага строю, разьвіцьцё палітычных інстытутаў раньнесярэднявечных таварыстваў (дзяржаўная ўлада, падаткова-даньніцкая сыстэма). Аўтар больш за 200 прац.
Разам з навуковымі дасьледваньнямі займаецца праблемамі тэсталёгіі, зьяўляецца аўтарам некалькіх зборнікаў тэставых заданьняў па гісторыі для студэнтаў і навучэнцаў. Таксама зьяўляецца сааўтарам некаторых падручнікаў па гісторыі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь. Двойчы ляўрэат Рэспубліканскай прэміі за лепшую навуковую працу студэнтаў (1995, 1997). Вядомы за мяжой спэцыяліст.
Брат-блізьнюк гісторыка Віктара Цемушава, памерлага ў 2011 годзе ад рака.
Палітычныя погляды па сваіх словах: «Старажытнарускі шавініст» (цытата з адной лекцыі на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту)[Крыніца?].
Публікацыі
рэдагавацьНавучальныя дапаможнікі
рэдагаваць- Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца ХV ст. : вучэб. дапам. для 6-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання : у 2 ч. Ч. 1 / Ю. М. Бохан, С. М. Цемушаў; пад рэд. Ю. М. Бохана. — Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2016. — 163 с : іл.
- Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца ХV ст. : вучэб. дапам. для 6-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання : у 2 ч. Ч. 2 / Ю. М. Бохан, С. М. Цемушаў; пад рэд. Ю. М. Бохана. — Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2016. — 146 с : іл.
- Гісторыя Сярэдніх вякоў : вучэб. дапам. для 6-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / В. А. Фядосік [і інш.]; пад рэд. В. А. Фядосіка. — Мінск : Народная асвета, 2016.— 198 с : іл
- Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны XIII ст. : 6-ы кл.: хрэстаматыя : дапам. для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / аўтар уступ. матэрыялаў, склад. С. М. Цемушаў. — Мінск : Нар. асвета, 2012. — 199 с : іл.
- История русской государственности и права (до октября 1917 г.): курс лекций / Д. В. Мазарчук, С. Н. Темушев. — Мн.: Эдит ВВ, 2007. — 392 с.
- Начало Руси: генезис государственности в источниках и исторической традиции / С. Н. Темушев. — Мн.: Изд-во БГУ, 2008. — 158 с.
Манаграфіі
рэдагаваць- Темушев С. Н. Образование Древнерусского государства / Карты В. Н. Темушева. — М.: Квадрига, 2014. — 208 с — (Исторические исследования). — 600 экз. — ISBN 978-5-91791-133-5. (в пер.)
- Темушев С. Н. Налоги и дань в Древней Руси. — Мн.: Изд-во БГУ, 2015. — 279 с — ISBN 978-985-566-159-8.
Навуковыя публікацыі
рэдагаваць- Княжеская власть и полюдье / С. Н. Темушев // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 3. — 2001. — № 1. — С. 9—14.
- Налогово-данническая система Древнерусского государства: современное понимание проблемы // Российские и славянские исследования: науч. сб. — Вып. 2. — Мн., 2007. — С. 106—114.
- Сравнительный анализ раннесредневековых институтов (на примере полюдья и вейцлы) // Проблемы методологии исследований истории Беларуси: материалы Международной научной конференции (Минск, 26−27 октября 2006 г.) / Нац. академия наук Беларуси, Институт истории; редкол.: А. А. Коваленя [и др.]. -Мн.: Белорусская наука, 2008. − С. 214—217.
- Литва и Русь: трансформация взаимоотношений от даннической зависимости к внешней экспансии (историография проблемы) // Studia Historica Orientalis = Исследования по истории Восточной Европы: науч. сб. — Вып. 3. — Минск: РИВШ, 2010. — С. 49—72.
- «Белая веверица от дыма»: к вопросу о предыстории формирования налогово-даннических отношений в Древней Руси // Веснік БДУ. Серыя 3. — 2011. — № 1. — С. 21—26.
- Дань в миниатюрах Радивиловской летописи / С. Н. Темушев // Древняя Русь. Вопросы медиевистики. — 2015. — № 2 (60). — С. 5-22.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Біяграфія Сьцяпана Мікалаевіча Цемушава, зьмешчаная на сайце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.