Сьпеўнік добраахвотніка
«Сьпе́ўнік до́браахво́тніка» (па-расейску: Песенник добровольца) — зборнік песень Расейскай вызваленчай арміі[1]. Зборнік склаў былы настаўнік расейскае мовы ў Рызе Анатоль Фляўмэ[1] (пад псэўданімам А. Флораў (па-расейску: А. Флоров))[2]. Кніга была выдадзеная ў Нарве ў 1943 годзе[2][3]. Зборнік выдаваўся Нямеччынай як частка антысавецкае прапаганды, накіраванай на расейцаў[1].
Сьпеўнік добраахвотніка | |
Песенник добровольца | |
Вокладка «Сьпеўніка добраахвотніка» | |
Жанр: | зборнік песень |
---|---|
Аўтар: | Анатоль Фляўмэ |
Мова арыгіналу: | расейская |
Публікацыя: | 1943 рок |
Выдавецтва: | Расейская вызваленчая армія |
Колькасьць старонак: | 59 |
Электронная вэрсія |
Мастацкасьць
рэдагавацьТэксты песень з разьдзелу «Новых вайсковых песень» ня мелі й сьледу нацысцкае славянафобіі, насупраць, яны былі даволі патрыятычныя.
У песьнях РВА вобразы мяжуюць з фальклёрнымі матывамі[3]. Антысэміцкія выпады, якія часам сустракаліся ва ўлётках, у песьні не траплялі. Аднак у маршы «Боевым железным шагом» (па-беларуску: Баявым жалезным крокам) ёсьць пагроза «сталінскім чакістам» (па-расейску: Сталинским чекистам), якіх байцы РВА абяцаюць «выбіць з Уралу» (па-расейску: выбить с Урала). Асноўны вобраз «свабоднай Расеі» (па-расейску: свободной России) практычна неканкрэтызаваны. Меркаваць пра яго можна толькі па малюнку з вокладкі сьпеўніка, на якім сялянская хата, плуг ды царква[3].
Гісторык Кірыл Аляксандраў зазначаў:[3]
Каб падкрэсьліць патрыятычныя пачуцьці было б даволі толькі выконваць некаторыя старыя песьні Расейскай Імпэратарскай або Белай арміі, але ўласаўцам хацелася, каб у песьнях абавязкова знайшлі адлюстраваньне іх спэцыфічнае становішча і прапагандаваныя мэты. Так высунуліся некалькі ўласных паэтаў – І. Градаў, Н. С. Фрэйбэрг, А. Фролаў (А. Я. Фляўмэ), А. Якаўлеў і іншыя. Найбольш вядомым аўтарам музыкі стаў М. Давыдаў. Напісаныя імі песьні не вызначаліся асаблівымі мастацкімі якасьцямі, і да іх трэба ставіцца так, як наогул ставяцца да любога салдацкага фальклёру.Арыгінальны тэкст (рас.)Для подчёркивания патриотических чувств было бы достаточным лишь исполнять некоторые старые песни Русской Императорской или Белой армии, но власовцам хотелось, чтобы в песнях обязательно нашли отражение их специфическое положение и пропагандируемые цели. Так выдвинулись несколько собственных поэтов – И. Градов, Н. С. Фрейберг, А. Фролов (А. Я. Флауме), А. Яковлев и другие. Наиболее известным автором музыки стал М. Давыдов. Написанные ими песни не блистали особенными художественными качествами, и к ним нужно относиться так, как вообще относятся к любому солдатскому фольклору.
Зьмест
рэдагавацьСьпеўнік мае 4 разьдзелы, якія зьмяшчаюць агулам 40 песень з нотамі:
- «Новыя вайсковыя песьні» (па-расейску: Новые военные песни; 6 песень), якія былі напісаныя пад час вайны адмыслова для РВА: «Мы идем», «В бой», «Выходилик лесу добровольцы», «Что за песня над полями льется», «Боевым железным шагом», «Песня трудовых добровольцев».
- «Старыя вайсковыя» (па-расейску: Старые военные; 7 песень): «Взвейтесь соколы орлами», «Ермак», «Полноте, солнышко», «Наливай, выпивай», , «Казачка», , «Солдатушки-ребятушки», «Пусть свищут пули».
- «Народныя» (па-расейску: Народные; 18 песень), якія ахоплівалі палову зборніка й падзяляліся на дзьве часткі. Першая частка (10 песень): «Как на горе калина», «Вдоль по улице метелица метет», «Я посею ли», «Во поле березонька стояла», «Ходила младешенька», «Калинка», «За горами, за долами», «Ах, вы, сени, мои сени», «Как из улицы в конец», «Вниз по Волге реке». Другая (8 песень): «То не ветер ветку клонит», «Двенадцать разбойников», «Вдоль да по речке», «Среди долины ровные», «Ой, полным полна коробушка», «Зимний вечер», «Зимняя дорога», «Вечерний звон»,
- «Пераклад зь нямецкай» (па-расейску: Перевод с немецкого), у якім толькі «Лили Марлен», адна з самых вядомых вайсковых песень таго часу[3].
Аўтары песень
рэдагаваць- А. Флораў («Мы идем», «В бой», «Что за песня над полями льется»)
- І. Градаў («Выходилик лесу добровольцы»)
- А. Якаўлеў («Боевым железным шагом», «Песня трудовых добровольцев»)
- Л. Юр’еў («Песня трудовых добровольцев»)
- М. Някрасаў («Ой, полным полна коробушка»)
- А. Пушкін («Зимний вечер», «Зимняя дорога»)
- І. Казлоў («Вечерний звон»)
- М. Давыдаў (музыка)
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Станислав Рудый. Песенник добровольца (рас.) // Только война. — 16.10.2017.
- ^ а б Сергей Григорьев. Песни генерала Власова (рас.) // Русские песни. История. Культура. Современность. — 12.7.2019.
- ^ а б в г д Тимур Сагдиев. «Мы идём широкими полями»: какие песни пели в армии генерала Власова (рас.) // Русская семерка.