Марцін Цэбуля

польскі футбаліст

Ма́рцін Цэбу́ля (па-польску: Marcin Cebula; нар. 6 сьнежня 1995 году) — польскі футбаліст, атакуючы паўабаронца клюбу «Сьлёнск».

Марцін Цэбуля
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 сьнежня 1995(1995-12-06)[1] (28 гадоў)
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Сьлёнск
Нумар 77
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2020
2020—2024
2024—
Карона
Ракаў
Сьлёнск
144 (7)
70 (11)
8 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 кастрычніка 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Пачаў займацца футболам у родным горадзе Сташаве ў мясцовай камандзе «Погань» з Чацьвертай лігі чэмпіянату Польшчы. У 2008 годзе далучыўся да складу «Кароны», дзе спачатку спаборнічаў у моладзевай лізе. 3 траўня 2013 году ў веку 17 гадоў і 148 дзён Цэбуля запачаткаваў выступы ў галоўнай камандзе ў матчы Экстраклясы супраць варшаўскай «Палёніі». У наступныя сэзоны заставаўся ў клюбе, але быў гульцом ратацыі. З сэзону 2015—2016 гадоў пачаў зьяўляцца часьцей у складзе, але сапраўдным гульцом асноўнага складу стаў з сэзону 2017—2018 гадоў. 31 ліпеня 2017 году ў матчы супраць «Краковіі» (4:2) забіў свой першы гол у найвышэйшым дывізіёне.

Улетку 2020 году на правах свабоднага агента прыяднаўся да клюбу Экстраклясы «Ракава», зь якім здабыў першыя ў кар’еры трафэі, а таксама дэбютаваў у Лізе канфэрэнцыяў. У ліпені 2024 году стала вядома, што гулец далучыцца да «Сьлёнску».

Дасягненьні

рэдагаваць

«Ракаў»:

  1. ^ а б в Marcin Cebula // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць