Сэбастыян Мусёлік
Сэба́стыян Мусёлік (па-польску: Sebastian Musiolik; нар. 19 траўня 1996 году) — польскі футбаліст, нападнік клюбу «Сьлёнск».
Сэбастыян Мусёлік | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 19 траўня 1996[1] (28 гадоў) | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Сьлёнск | |
Нумар | 11 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2013—2015 2015—2017 2016 2017 2017—2018 2018—2023 2020—2021 2023—2024 2024— |
РОВ Рыбнік Пяст → РОВ Рыбнік (арэнда) → РОВ Рыбнік (арэнда) РОВ Рыбнік Ракаў → Пардэнонэ (арэнда) Гурнік Забжэ Сьлёнск |
32 (5) 5 (0) 13 (0) 14 (3) 29 (7) 112 (16) 31 (6) 33 (4) 14 (3) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьУ 2011 годзе далучыўся да юнацкай каманды РОВ з Рыбніку. У асноўнай камандзе дэбютаваў 15 чэрвеня 2013 году ў матчы Другой лігі супраць «Бытовіі» (1:2). Поруч з камандай атрымаў павышэньне ў Першую лігу, але там таксама за клюб амаль не гуляў. Толькі па вяртаньні клюбу да Другой лігі гулец займеў месца ў асноўным складзе. Свой першы гол у кашулі рыбніцкага клюбу забіў 12 жніўня 2014 году ў матчы Кубка Польшчы супраць «Сяркі» (2:1). У 2015 годзе пакінуў клюб, склаўшы трохгадовы кантракт зь «Пястам»[3]. Дэбютаваў за клюб 20 ліпеня 2015 году ў матчы Экстраклясы супраць «Тэрмалікі» (1:0), аднак, у першай камандзе амаль не зьяўляўся на полі. У выніку футбаліст двойчы зьяжджаў у арэнду ў свой былы клюб РОВ. У сэзоне 2017—2018 гадоў гуляў за каманду з Рыбніка ўжо як паўнавартасны гулец клюбу.
1 ліпеня 2018 году падпісаў гадавы кантракт з «Ракавам»[4]. Запачаткаваў выступы ў кашулі клюбу 21 ліпеня 2018 году ў матчы Першай лігі супраць «Пушчы» (3:0), у якім забіў гол. У дэбютным сэзоне за клюб ягоная каманда дакрочыла да паўфіналу Кубка Польшчы, дзе была спыненая гданскай «Лехіяй» (0:1). Акрамя таго, «Ракаў» здабыў перамогу ў Першай лізе, атрымаўшы права на ўдзел у розыгрышы Экстраклясы[5]. Сваім першым голам у найвышэйшым дывізіёне адзначыўся 10 лістапада 2019 году ў матчы супраць любінскага «Заглембя» (2:2). Сэзон 2023—2024 гадоў правёў у складзе забжаўскага «Гурніка»[6], а ўлетку 2024 году прыяднаўся да «Сьлёнску».
Дасягненьні
рэдагаваць«Ракаў»:
- Чэмпіён Польшчы: 2023
- Уладальнік Кубка Польшчы: 2021, 2022
- Уладальнік Супэркубка Польшчы: 2021, 2022
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Sebastian Musiolik // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.
- ^ «Sebastian Musiolik zawodnikiem Piasta». 90minut.pl.
- ^ «Sebastian Musiolik piłkarzem Rakowa». 90minut.pl.
- ^ «Fortuna 1 Liga: Raków mistrzem, GieKSa ze spadkiem». Liga Polska.
- ^ «PKO Ekstraklasa. Sebastian Musiolik w Górniku Zabrze». TVP Sport.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball