Сьвіцязь (баляда)
Сьвіцязь — баляда Адама Міцкевіча, апублікаваная ў 1822 у томе Баляды і рамансы, які ў сваю чаргу лічыцца першым творам рамантызму польскай літаратуры[1]. Пры стварэньні баляды Міцкевіч выкарыстоўваў народныя расказы й легенды з роднай для паэта Наваградчыны[2].
Сьвіцязь | |
Świteź | |
Антоні Адам Пятроўскі. Сцэна з баляды Сьвіцязь, Сьвіцязянка паўстае перад панам з Плужынаў | |
Жанр: | баляда |
---|---|
Аўтар: | Адам Міцкевіч |
Мова арыгіналу: | польская |
Год напісаньня: | 1820 |
Публікацыя: | 1822 |
Электронная вэрсія | |
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору |
Будова тэксту
рэдагавацьВерш быў прысьвячоны Да Міхала Верашчакі. Верш складаецца з сарака васьмі чатырохрадковых страфаў. Страфы, якія складаюць баляжу, зьяўляюцца мадыфікаванымі станіслаўскімі страфамі(pl), якія складаюцца з адзінаццаціскладовых і васьміскладовых вершаў, рыфмаваны крыжаванай рыфмай (абаб)[3]. Такая форма была характэрна для перадрамантычных і рамантычных балядаў у польскай літаратуры:
|
Зьмест
рэдагавацьУ творы расказваецца, як пан на Плужынах, нашчадак былых спадчыньнікаў маёнтка, на землях якога знаходзілася возера Сьвіцязь, кіруючы цікаўнасьцю, выкліканай гісторыямі пра незвычайныя зьявы, якія адбываюцца вакол гэтага возера, вырашыў дасьледаваць, што там схавана[4]. Ён загадаў пабудаваць лодкі й падрыхтаваць сеткі, неабходныя для пошуку. Каб забясьпечыць ласку Нябёсаў для ўсёй працы, апавядальнік паэмы прапанаваў замовіць імшу ў бліжэйшых касьцёлах і прыцягнуць ксендза.
Пасьля таго, як сьвятар пажэгнаў і асьвяціў возера, былі спушчаны сеткі. На зьдзіўленьне сабраных, з вады вылавілі маладую прыгожую дзяўчыну. Яна абвясьціла, што возера ня хоча раскрываць свае таямніцы й што яно цягне й топіць кожнага сьмельчака, які выпраўляецца туды. Аднак яна падкрэсьліла, што на гэты раз усё было інакш па дзьвюх прычынах. Па-першае, уладальнік маёнтка ў Плужынах, як спадчыньнік ранейшых жыхароў тамтэйшай рэзыдэнцыі, меў маральнае права цікавіцца возерам, а па-другое, як чалавек рэлігійны, што ён выказаў, запрасіўшы ксяндза, ён мог разьлічваць на Божую ласку. Сьвіцянка заяўляе:
|
Далей німфа кажа, што калісьці даўно на месцы возера знаходзілася багатае места, кіраванае праз князёў з роду Туганаў. Паблізу знаходзіўся Наваградак, ці тагачасная сталіца Літвы. У горадзе тым панаваў у той час Mэндог, на якога нападлі ўладары Русі.
|
У патрэбе Міндоўг накіраваў ліст князю Тугану з просьбай аб неадкладнай дапамозе. Уладар гораду Сьвіцезь сабраў сваіх ваяроў і падрыхтаваў іх да паходу на дапамогу Наваградку. Але потым яго напоўнілі сумненьні. Ён разумеў, што, пайшоўшы на дапамогу свайму ўладару, ён пакіне безабаронным уласны горад зь яго жанчынамі й дзецьмі. Тады яго дачка (ці ўласна вылаўленая дзяўчына) супакоіла яго, сказаўшы, што яна мела бачаньне ў сьне, у якім анёл узяў на сябе задачу абараняць жанчын і дзяцей, калі мужчыны пайшлі на вайну. Пасьля гэтых словаў Туган рушыў са сваімі войскамі. На жаль, неўзабаве пасьля гэтага горад быў атакаваны жаўнерамі рускага Цара. Даведзеныя да роспачы жанчыны пачалі зьнішчаць сваю маёмасьць і гатовыя былі скончыць з сабой, каб не трапіць у рукі ворага. Убачыўшы гэта, дзяўчына, каб пазьбегнуць граху самазабойства, папрасіла Бога выратаваць жыхароў горада. Так яно й здарылася. Бог выратаваў іх ад ганьбы, ператварыўшы ў расьліны. Гэтыя кветкі апынуліся для зламысьнікаў атрутнымі. Паводле Міцкевіча, гэтыя расьліны мясцовыя жыхары называлі «царамі». Мяркуецца, што гэта лабелія азёрная (страічка)[a]. Гэта расьліна атрутная, а яе кветкі таксама распускаюцца пад вадой. Уладзіслаў Дыбоўскі сьцьвярджае, што «цары» — гэта мясцовая назва звычайнай расьліны, якая расьце ля вады, — Ляпежнік ружовы(pl).
|
Расказаўшы гісторыю да канца, Сьвіцязянка ўскочыла назад у ваду й схавалася ў глыбіні.
Экранізацыя
рэдагавацьПаводле баляды Міцкевіча рэжысэрам Камілям Полякам быў створаны мультфільм[5]. Дваццаціхвілінная інсцэнізацыя, праца над якой доўжылася сем гадоў, выйшла ў кінатэатрах у 2013 годзе.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ расьліна, характэрная для раёнаў Эўропы, бліжэйшых да Атлянтыкі, месцазнаходжаньне якой на тэрыторыі возера Сьвіцязь было адзіным выпадкам на той частцы былой Рэчы Паспалітай, што была ўключана ў склад Расейскай імпэрыі. Таму гэтая расьліна зьяўляецца батанічнай цікавосткай на літоўска-беларускім памежжы
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ballady i romanse Mickiewicza jako manifest polskiego romantyzmu
- ^ Świteź — analiza
- ^ Wiktor Jarosław Darasz: Mały przewodnik po wierszu polskim. Kraków: Towarzystwo Miłośników Języka Polskiego, 2003, s. 139. ISBN 83-900829-6-9.
- ^ Świteź — interpretacja i analiza, streszczenie, plan wydarzeń, bohaterowie.
- ^ «Świteź»: malarskie piękno animacji
Літаратура
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сьвіцязь на Беларускай Палічцы
- Сьвіцязь — кароткі пераказ на youtube.
- Міфавлогія роднага краю: Легенда аб Сьвіцязі на youtube.
- Świteź у бібліятэцы Wolne lektury (пол.)
- Świteź Wirtualna Biblioteka Literatury Polskiej (пол.)