Сьвіран
Сьвіран у Беніцы
Сьвіран у Беніцы, карціна Станіслава Яроцкага (1927 г.)
Краіна Беларусь
Вёска Беніца
Каардынаты 54°21′05.43″ пн. ш. 26°33′10.18″ у. д. / 54.3515083° пн. ш. 26.5528278° у. д. / 54.3515083; 26.5528278Каардынаты: 54°21′05.43″ пн. ш. 26°33′10.18″ у. д. / 54.3515083° пн. ш. 26.5528278° у. д. / 54.3515083; 26.5528278
Архітэктурны стыль клясыцызм
Аўтар праекту Карла Спампані
Заснавальнік Тадэвуш Коцел
Дата заснаваньня другая палова XVIII стагодзьдзя
Будаваньне 17791781 гады
Сьвіран у Беніцы на мапе Беларусі
Сьвіран у Беніцы
Сьвіран у Беніцы
Сьвіран у Беніцы

Сьвіран у Беніцы — страчаны помнік архітэктуры і гаспадарчай пабудовы канца XVIII стагодзьдзя ў вёсцы Беніца Маладэчанскага раёну Менскай вобласьці. Належала Коцелам, Абрамовічам, Швыкоўскім. Пабудаваная ў 1779—1781 гг. паводле праекту італьянскага архітэктара Карла Спампані.

Гісторыя рэдагаваць

Сьвіран быў пабудаваны на замову Тадэвуша Коцела ў 1779—1781 гг. паводле праекту італьянскага архітэктара Карла Спампані адначасова зь сядзібай Коцелаў

Апісаньне рэдагаваць

Сьвіран уяўляе сабой аднапавярховы будынак, разьмешчаны насупраць фасада сядзібы, на супрацьлеглым баку вялізнага двара, забудаванага такім жа чынам, што й рэзыдэнцыя спадчыньнікаў. Меў у пляне вузкі прамавугольнік і ганак, які нагадваў парадны портык дома. Праўда, у гэтым выпадку калёны разьмяшчаліся парамі на галоўнай восі й паасобку па баках. Яны трымалі даволі высокую надбудову, у якой разьмяшчаўся мансарда пад гладкім чатырохсхільным дахам. Сьвіран быў упрыгожаны двухчасткавай вежай. Над квадратнай забудовай узвышалася ніжняя частка, закрытая выступовым прафіляваным гзымсам крыху меншая частка з чатырма аркадамі, таксама завершаная выбітным гзымсам і накрытая купалам і шпілямі[1].

Глядзець таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Roman Aftanazy, Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej, wyd. drugie przejrzane i uzupełnione, t. 4: Województwo wileńskie, Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1993, s. 34.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць