Сьвінтыла, Сьвінтэла (Сьвінтала, Швінтэль, Зьвіндзель, Зьвінель, Сьвідэль, Сьвітэль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Svinthila
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Suint + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Сьвінтэла, Сьвінтала, Швінтэль, Зьвіндзель, Зьвінель, Сьвідэль, Сьвітэль
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Сьвінтыла»

Паходжаньне

рэдагаваць

Сьвінтыла, Сьвентыла або Сьвітыла (Svinthila, Suentilo, Suitila) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -сьвінд- (-сьвент-, -сьвіт-) (імёны ліцьвінаў Швендэр, Сьвентальд, Сьвентагал; германскія імёны Schwender, Switald, Galsuintha) паходзіць ад гоцкага swinþs 'моцны, магутны'[2].

У Прусіі (ваколіцы Мэмэлю) існавала вёска Schwentzell[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ивашко Свитель (2 лістапада 1582 году)[4]; ыменичком Нацевичовскимъ Мойшакгольскым… Петръ Мачулевич Звинелевичъ (2 чэрвеня 1605 году)[5]; Szwintele… Swinteła (1744 год)[6]; zaścianki… Świntała… wioski… Świntała (1782—1783 гады)[7]; Georgius Swidelewicz (4 кастрычніка 1792 году)[8].

Носьбіты

рэдагаваць
  • Сьвінтыла ( паміж 633 і 635) — кароль вэстготаў

На 1906 год існавала вёска Зьвіндзелішкі ў Дзьвінскім павеце Віцебскай губэрні[9].

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1381.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  3. ^ Kiseliūnaitė D. Klaipėdos krašto toponimai. Istorinis ir etimologinis registras. — Vilnius, 2020. P. 178.
  4. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 18. — Вильна, 1891. С. 50.
  5. ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 35.
  6. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  7. ^ Breslaujos dekanato vizitacija 1782—1783 m. Fontes Historiae Lituaniae, vol. VII. — Vilnius, 2008. P. 103—104.
  8. ^ Sẽnosios Pasvalio bažnyčios knygos. X. 1776—1793 metų jungtuvių metrikų knyga. — Savilaida, 2016. P. 65.
  9. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 129.