Сьвінтаўт
Сьвінтаўт, Сьвентальд — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Сьвінтаўт лац. Śvintaŭt | |
Switald | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Suint + Wald |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Сьвентальд |
Зьвязаныя імёны | Waltswind |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Сьвінтаўт» |
Паходжаньне
рэдагавацьСьвіндальт або Сьвітальд (Swindolt[1], Switald) і Валтсьвінт (Waltswind[2]) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -сьвінд- (-сьвент-, -сьвіт-) (імёны ліцьвінаў Сьвінцейка, Швендэр, Сьвентагал; германскія імёны Schwindtke, Schwender, Galsuintha) паходзіць ад гоцкага swinþs 'моцны, магутны'[4], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[5]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Theutsuint (Theut-suint)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Suientoldius (1641 год)[7]; Марына Киселевна Свентолдычовна Дорогиницъкая (15 кастрычніка 1641 году)[8]; панъ радный короны Полское Адамъ Свентолдичъ Кисель (7 студзеня, 23 лютага, 16—18 сакавіка, 23 сакавіка, 24 красавіка і 1 траўня 1648 году)[9]; Swiętoldyczow Kisielow… Alexander Swientoldycz Kysiel… Dymitr Swiętoldycz Kysiel (11 траўня 1646 году)[10]; Stanisław Szumkiewicz Swintowt (1698 год)[11][12].
Носьбіты
рэдагаваць- Станіслаў Шумкевіч Сьвінтаўт — радашкавіцкі шляхціч, які ўпамінаецца ў 1698 годзе
- Людвік Казімер Пятровіч Сьвентальдзіч Дарагініч — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падстолі амсьціслаўскі ў 1676—1702 гадох, цівун паюрскі ў 1684—1688 гадох[13]
Кісялі Сьвентальдзічы гербу ўласнага — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні ў Кіеўскім ваяводзтве
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Bass A. Deutsche Vornamen. — Leipzig, 1909. S. 149.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1512.
- ^ Heintze A. Die deutschen Familien-Namen, geschichtlich, geographisch, sprachlich. — Halle, 1903. S. 244.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1381.
- ^ Orbis Polonus. — Cracoviae, 1641. P. 387.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 26. — Витебск, 1895. С. 438.
- ^ Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографической Коммиссией. Т. 3: 1638—1657. — СПб., 1861. С. 107, 139—140, 142, 163, 166—167, 169—170, 184, 188.
- ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 3: Акты о казаках. Т. 1. — Киев, 1863. С. 402.
- ^ Acta stanow Wielkiego Xięstwa Littewskiego na Pospolite ruszenie, vigore laudum wileńskiego 14 augusti 1698. — Wilno, 1699. S. [68].
- ^ Z Archiwum Wojtkuskiego hrabiego Stanisława Kossakowskiego : Stanów Wielkiego Ks. Litewskiego… // Lietuvos nacionalinė Martyno Mažvydo biblioteka. S. [77].
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 3. Księstwo Żmudzkie. XV—XVIII wiek. — Warszawa, 2015. S. 118.