Сьвінка (хвароба)
Запаленьне калявушных (радзей падсківічных і пад'язычных) сьлінных, плоцевых і падстраўнікавых залозаў, нэрвовай сыстэмы.
Сьвінка — запаленьне калявушных (радзей падсківічных і пад’язычных) сьлінных, плоцевых і падстраўнікавых залозаў, нэрвовай сыстэмы.
Сьвінка | |
Хворае на сьвінку дзіця (2006 г.) | |
Сынонімы | эпідэмічны паратыт |
---|---|
Спэцыяльнасьць | пэдыятрыя |
Сымптомы | напуханьне і боль у вобласьці ніжняй сківіцы |
Ускладненьні | бясплоднасьць, глухата, цукровы дыябэт |
Звычайна праяўляецца | 17-ы дзень пасьля заражэньня |
Працягласьць | 7-10 дзён |
Прычыны | вірус сьвінкі |
Фактары рызыкі | курэньне[d][1] |
Мэтад дыягностыкі | аналіз крыві на вірус і антыцелы |
Прафіляктыка | прышчэпка |
Лекі | імунаглябулін |
Сьмяротнасьць | 1 з 10 000 (2006 г.) |
Сьвінка ў Вікісховішчы |
Узбуджальнікам служыць РНК-зьмяшчальны вірус. Хварэюць пераважна дзеці і падлеткі. Крыніцай заражэньня ёсьць хворыя на сьвінку. Заражэньне звычайна адбываецца паветрана-кропельным шляхам. Хвароба пакідае стойкі імунітэт. Прыкметы: павышаная тэмпэратура цела, боль у вобласьці ніжняй сківіцы пры адкрываньні рота і жаваньні, напухаюць і баляць пашкоджаныя залозы. Ускладненьні: бясплоднасьць, глухата і цукровы дыябэт. Лячэньне тэрапэўтычнае[2]. Для прадухіленьня хваробы дзецям ва ўзросьце 1 год і 6 гадоў робяць камбінаваную прышчэпку супраць сьвінкі, адру і краснухі[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ (нявызначаны загаловак) — PMID:24786261
- ^ Анатоль Астапаў. Паратыт эпідэмічны // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 12. — С. 91. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0198-2
- ^ Сьвятлана Барысенка. Небяскрыўдная «сьвінка» // Зьвязда : газэта. — 7 жніўня 2013. — № 145 (27510). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |