Яраслаў Юр’евіч
Яраслаў Ю́р’евіч (?—каля 1190, Пінск) — князь клецкі (1167—пасьля 1170) й пінскі (пасьля 1170—каля 1190). Сын Юрыя Яраславіча, праўнук Сьвятаполка Ізяславіча.
Яраслаў Юр’евіч Яраслаў | |
Князь клецкі | |
---|---|
1167 — 1170 | |
Папярэднік | Вячаслаў Яраславіч |
Наступнік | невядомы, магчыма Яраполк Юр'евіч |
Князь пінскі | |
пасьля 1170 — каля 1190 | |
Папярэднік | Сьвятаполк ІІІ Юр’евіч |
Наступнік | Яраполк Юр’евіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | невядома |
Памёр | каля 1190, Пінск |
Нашчадкі | |
Дынастыя | Ізяславічы |
Жонка | Эўфрасіньня дачка Барыса Юр’евіча, сына Юрыя Даўгарукага |
Бацька | Юры І Яраславіч |
Маці | Ганна, дачка гарадзенскага князя Усеваладка |
Юнацтва й княжаньне ў Пінску
рэдагавацьДа прыходу да ўлады ў Тураўскім княстве бацькі Сьвятаполка, Юрыя Яраславіча, магчыма быў служылым князем у вялікага кіеўскага князя Юрыя Даўгарукага. У гэты час, дзесьці паміж 1154—1156 гадамі, ажаніўся з Эўфрасіньняй дачкой Барыса Юр’евіча, сына Юрыя Даўгарукага, які ў той момант быў тураўскім князем.
Як сын Юрыя Яраславіча, пасьля яго сьмерці атрымаў ва ўдзел Клецкае княства, які раней належаў брату Юрыя Яраславіча Вячаславу Яраславічу.
Пасьля 1170 году, пасьля сьмерці тураўскага князя Івана Юр’евіча, Сьвятаполк Юр’евіч, як старэйшы, стаў тураўскім князем, а Яраслаў атрымаў Пінскае княства. У 1184 годзе ён узгадваецца як пінскі князь.
2 сакавіка 1183 году разам са старэйшым братам Глебам Юр’евічам і стрыечным братам гарадзенскім князем Мсьціславам Усеваладкавічам, удзельнічаў у вялікім пераможным паходзе за Дняпро на полаўцаў, дзе аб’яднаныя дружыны Яраслава, Глеба, Мсьціслава й рускіх князёў разьбілі войскі хана Канчака й узялі вялікі палон. Каля 1190 году памёр, пінскім князем стаў малодшы Юр’евіч — Яраполк.
Нашчадкі
рэдагаваць- Сьвятаслаў — яненскі князь.
Папярэднік Вячаслаў Яраславіч |
Князь клецкі 1167—1170 |
Наступнік невядомы, магчыма Яраполк Юр'евіч |
Папярэднік Сьвятаполк ІІІ Юр’евіч |
Князь пінскі 1170—1190 |
Наступнік Яраполк Юр’евіч |