Сырэсь Баляень
Сырэсь Баляень (па-эрзянску: Syreś Boläeń; нар. 7 траўня 1958, Саранск, РСФСР) — украінскі грамадзкі дзяяч, эрзянскі паэт і перакладнік, інязор эрзянскага народу, старшыня таварыства эрзя ва Ўкраіне Erzäń val (Эрзянскае слова), сузаснавальнік грамадзкага руху Вольны Ідэль-Урал.
Сырэсь Баляень | |
па-эрзянску: Boläeń Syreś | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: |
7 траўня 1958 (66 гадоў) |
Партыя: | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў Саранску ў сям’і расейскай маці і эрзянскага бацькі. Ягоная бабуля па мячы Матрона Буцяцкіна расказвала казкі, легенды і міты пра эрзянскі народ і герояў. Сырэсь Баляень быў піянэрам, камсамольцам, на першым курсе вайсковай вучэльні ўступіў у КПСС.
У 1978 року пераехаў ва Ўкраіну, служыў у Жытомірскай вобласьці. Навучаўся ў Кіеўскім інстытуце ВПС. У 1990-х роках пазнаёміўся з Вячаславам Чарнаволам, які падштурхнуў яго да вывучэньня роднай культуры[1].
Сырэсь Баляень заснаваў у Кіеве таварыства «Эrzäń val» («Эрзянскае слова»), якое выдавала кнігі эрзянскай мовай, выпускалі электронны эрзяна-расейскі слоўнік. Сырэсь Баляень займаецца перакладам на эрзянскую мову ўкраінскую паэізю і песьні. Супрацоўнічае зь незалежнай газэтай «Эрзянь Мастор».
Удзельнік Эўрамайдану, на Банкавай вуліцы жорстка зьбіты «бэркутаўцамі». З пачаткам вайны на Данбасе валянтэрыў у зоне антытэрарыстычнай апэрацыі, пазьней мабілізаваны ў шэрагі 10-й горна-штурмавой брыгады Ўзброеных сілаў Украіны, браў удзел у баявых дзеяньнях[2].
21 сакавіка 2018 разам з сваім татарскім паплечнікам Рафісам Кашапавым і ўкраінскім фіна-вугарыстам Расьціславам Мартынюком абвясьціў пра стварэньне грамадзкага руху «Вольны Ідэль-Урал»[3].
13 ліпеня 2019 року на родавым маленьні эрзянскага народу ў Мардовіі абраны галоўным старэйшынам — інязорам. Баючыся рэпрэсіяў, эрзя правялі цырымонію інаўгурацыі ва Ўкраіне[4][5].
21 красавіка 2021 року Сырэсь Баляень у складзе ўкраінскай дэлегацыі выступіў на XX сэсіі Сталага форуму ААН па пытаньнях карэнных народаў[6]. У сваім выступе раскрытыкаваў расейскую ўладу за ейную палітыку ў дачыненьні нацыянальных рэспублік. Гэты выступ стаў першым на трыбуне ААН, прамоўленым па-эрзянску.
У студзені 2022 року стаў адным з падпісантаў публічнай заявы „Народы Расейскай Фэдэрацыі салідарныя з народам Казахстану“, якая заклікала расейцаў ня ехаць на здушэньне пратэстаў у складзе так званага «міратворчага кантынгэнту АДКБ»[7].
Сырэсь Баляень крытыкуе палітыку мардвінізацыі — спробу расейскіх уладаў прадставіць эрзянаў і макшанаў адзіным народам — мардвой.
Прэміі і ўзнагароды
рэдагаваць- Ляўрэат Эрзянскай літаратурнай прэміі (2014)[8]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ "Россия утратила свой шанс стать великой страной" Праверана 2018-05-06 г.
- ^ Лащенко (3.07.2015) «Ми прийняли естафету від предків…»
- ^ Представники корінних народів Росії виступили на прес-конференції Праверана 2018-05-06 г.
- ^ Сиресь Боляєнь обраний Інязором ерзянського народу
- ^ Сыресь Боляень эрзя милли хәрәкәте җитәкчелеген рәсми рәвештә үз кулына алды
- ^ Ерзянський лідер виступив в ООН зі звинуваченнями на адресу Москви – Prometheus
- ^ Представники народів РФ висловили солідарність із народом Казахстану
- ^ Разместил(а) Erush Vezhai Дела и планы эрзянского Фонда "Руця".