Сынан (па-турэцку: Mimar Sinan; каля 148917 ліпеня 1588[3][4] году) — галоўны архітэктар Асманскай імпэрыі (турэц. Mimar) і інжынэр-будаўнік султанаў Сулеймана Пышнага, Сэліма II й Мурада III. На ягоным ліку будаўніцтва больш за трыста будынкаў і іншых, больш сьціплых праектаў, як то ісламскіх пачатковых школаў.

Сынан
Верагодна, Мімар Сынан (зьлева) каля магілы султана Сулеймана I. 1566
Дата нараджэньня каля 1490[1]
Месца нараджэньня Агірна, Асманская імпэрыя
Дата сьмерці 17 ліпеня 1588(1588-07-17)[2]
Месца сьмерці Стамбул, Асманская імпэрыя
Месца пахаваньня
Занятак дойлідзтва
Працы Мячэт Сэліміе, Мячэт Сулеймана
Подпіс Выява аўтографу

Сын муляра, ён атрымаў тэхнічную адукацыю й стаў вайсковым інжынэрам. Сынан хутка рос па кар’ернай лесьвіцы й стаў у хуткім часе афіцэрам і, нарэшце, камандзірам янычараў, з ганаровым тытулам Ага[5]. Ягоныя вытанчаныя архітэктурныя і інжынэрныя навыкі, якія выявіліся падчас адной зь янычарскіх кампаніяў, дазволілі яму стаць экспэртам у будаўніцтве ўмацаваньняў усіх відаў, а таксама вайскова інфраструктурных праектаў, як то дарогі, масты й аквэдукі[6]. Прыкладна ўва ўзросьце пяцідзесяці гадоў, ён быў прызначаны галоўным архітэктарам імпэрыі, ужываючы тэхнічныя навыкі, якія ён набылі ў арміі, Сынан стварыў тонкія рэлігійныя будынкі й шматлікія грамадзянская структуры ўсіх відаў[6]. Ён заставаўся на пасадзе галоўнага архітэктара на працягу амаль пяцідзесяці гадоў.

Ягоным галоўным шэдэўрам зьяўляецца Мячэт Сэліміе ў Эдырнэ, нягледзячы на тое, што ягоная самая вядомая праца ёсьць Мячэт Сулеймана ў Стамбуле. Сынан ачольваў пашыраны ўрадавы дэпартамэнт і выхаваў шмат памочнікаў, якія, у сваю чаргу, таксама вызначыліся выбітнымі працамі, як то Сэдэфкар Мэхмэд Ага й Мячэт Султана Ахмэда. Ён лічыцца найвялікшым архітэктарам клясычнага пэрыяду асманскай архітэктуры, і часьцяком параўноўваўся зь Мікелянджэлё, сваім сучаснікам на Захадзе[7][8]. Мікелянджэлё й ягоныя пляны на базыліку Сьвятога Пятра ў Рыме былі добра вядомыя ў Стамбуле, бо Леанарда да Вінчы й ён былі запрошаныя ў 1502 і 1505 гадох, адпаведна, у Атаманскую Порту дзеля прадстаўленьня плянаў для будаўніцтва моста праз Залаты Рог[9].

Біяграфія

рэдагаваць

Дзяцінства

рэдагаваць

Згодна з сучасьнікам Сынына, біёграфам Мустафой Саі Чэлебі, Сынан нарадзіўся ў 1489 годзе пад імём Ёсіф, у армянскай[10][11] альбо грэцкай[12][13][14] сям’і, у невялікім мястэчку Аргінас недалёка ад горада Кайсэры ў Анатоліі[15]. Адным з аргумэнтаў, які надае праўдападобнасьць ягонаму армянскаму паходжаньню, ёсьць ліст Сынана да султана Сэліма II ў 1573 годзе, з просьбай пазбавіць ягоных сваякоў ад выгнаньня армянскай абшчыны гораду Кайсэры на востраў Кіпр[10][16]. Навукоўцы, якія падтрымліваюць тэзіс пра ягонае грэцкае паходжаньне вызначылі, што ягоным бацькам быў муляр і цясьляр па імені Хрыстос (па-грэцку: Χρήστος), якое зьяўляецца агульным грэцкае імём, што азначае «памазанік»[17][18]. Акрамя таго, ёсьць верагоднасьць таго, што ён як грэцкіх, гэтак і армянскіх сваякоў, па бацькаўскай і матчынай лініі, бо абедзьве этнічныя групы мелі вялікія абшчыны ў Кайсэры ў гэты пэрыяд. Але, што не выклікае сумненьняў, што ягоныя быць належылі да праваслаўя, паколькі асманскія архівы той эпохі фіксавалі толькі рэлігійную інфармацыю пра насельніцтва, без уліку іхняга этнічнага складніку.

Ёсіф Сынан у дзяцінстве дапамагаў бацьку ў ягонай працы да таго часу, дзе атрымаў добрую падрыхтоўку ў практычных будаўнічых працах[4]. Ёсьць тры кароткіх запісы ў бібліятэцы палаца Тапкапы, прадыктаваныя Сынанам свайму сябру Мустафе Саі Чэлебі. У гэтых рукапісах Сынан раскрывае некаторыя дэталі сваёй маладосьці й вайсковай кар’еры. Ягоны бацька згадваецца як «Абдула» (па-арабску: عبد الله‎), што азначае Слуга Божы й ананімнае імя для хрысьціянскіх бацькоў мусульманскіх новавернкаў.

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць
  • Вучань Сынана, пэрсыдзкі архітэктар Іса Хан, ужыўшы навучаньні настаўніка ў Індыі стварыў Тадж-Махал.
  • На адной з апошніх працаў Сынану — масту ў пасёлку Бююкчэкмэчэ, прыгарадзе Стамбулу — напісана, што пабудаваў яго раб Божы Юсуф з хрысьціянскай вёскі Агірна, што побач з горадам Кайсэры ў Анатоліі, нягледзячы на тое, што на іншых творах ён падпісваўся галоўным архітэктарам ягонай султанскай вялікасьці.
  • Вялікі дойлід згадваецца ў рамане Паўла Загрэбельнага «Раксалана»:


  Паклікала вялікага дойліда Коджа Мімара Сынана, які ўжо скончыў мячэт султана Сэліма й зараз майстраваў найбольшую з асманскіх мячэтаў — Сулейманіе, зьдзіўляючы ўсіх веліччу будынка, а яшчэ больш — упартай марудлівасьцю ў працы. Сынан прыбыў да султаншы бяз пышнасьці, у простай працоўнай вопратцы, нібы ў знак жалобы па памерламу шаг-задэ. Быў стары, як заўсёды стомлены, з абыякавымі, як у вэнэцыянскага мастака, вачыма[19].  
  1. ^ Bell A. Sinan // Encyclopædia Britannica (брыт. анг.)Encyclopædia Britannica, Inc., 1768.
  2. ^ Sinan // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ^ Saoud, Rabat (2007). «Sinan: The Great Ottoman Architect and Urban Designer». Manchester: Foundation for Science, Technology and Civilisation, p. 2
  4. ^ а б Mimar Sinan. Encyclopædia Britannica
  5. ^ Goodwin, Godfrey (2001). «The Janissaries». London: Saqi Books, p. 87. ISBN 978-0-86356-055-2
  6. ^ а б Kinross, Patrick (1977). «The Ottoman Centuries: The Rise and Fall of the Turkish Empire» London: Perennial, pp. 214—215. ISBN 978-0-688-08093-8
  7. ^ De Osa, Veronica (1982). «Sinan the Turkish Michelangelo». New York: Vantage Press ISBN 0-533-04655-6
  8. ^ Saoud, Rabat (2007). «Sinan: The Great Ottoman Architect and Urban Designer». Manchester: Foundation for Science, Technology and Civilisation, p. 7
  9. ^ Vasari, G. (1963). «The Lives of Painters, Sculptors and Architects». London and New York: Everyman. Book IV, p. 122
  10. ^ а б Заран, «Сынан», Армянская Савецкая энцыкляпэдыя, ст. 385.
  11. ^ Kouymjian, Dickran. «Armenia from the Fall of the Cilician Kingdom (1375) to the Forced Emigration under Shah Abbas (1604)» in «The Armenian People From Ancient to Modern Times, Volume II: Foreign Dominion to Statehood: The Fifteenth Century to the Twentieth Century». Richard G. Hovannisian (ed.). New York: St. Martin's Press, 1997, p. 13. ISBN 0-312-10168-6.
  12. ^ Talbot Hamlin, «Architecture Through the Ages», University of Michigan, p. 208.
  13. ^ «Sinan: the grand old master of Ottoman architecture», p. 35, Aptullah Kuran, Institute of Turkish Studies, 1987
  14. ^ «Foundations of Islam: the making of a world faith», p. 275, Benjamin Walker, Peter Owen, 1998
  15. ^ Goodwin, Godfrey (2003). «A History of Ottoman Architecture». London: Thames & Hudson Ltd (1971, reprinted 2003) ISBN 978-0-500-27429-3
  16. ^ Часопіс «Turk Tarihi Encumeyi Mecmousas», ліпень 1930 — травень 1931, p. 10.
  17. ^ Muqarnas, Volume 24 «History and Ideology: Architectural Heritage of the lands of Rum», p.179, Gurlu Necipoglu, Bril, 2007, ISBN 978-90-04-16320-1
  18. ^ «Constantinople, de Byzance à Stamboul, Celâl Esad Arseven», H. Laurens, 1909
  19. ^ Роксолана - Павло Загребельний

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Сынансховішча мультымэдыйных матэрыялаў