Сынайскі паўвостраў
паўвостраў у Эгіпце
(Перанакіравана з «Сынай»)
Сына́йскі паўво́страў, больш вядомы проста як Сынай (па-арабску: شبه جزيرة سيناء, Shibh Jazirat Sina) — паўвостраў ў Чырвоным моры, на мяжы паміж Азіяй і Афрыкай, частка тэрыторыі Эгіпту. Тэрытарыяльна належыць да Азіі.
Геаграфія
рэдагавацьПаўвостраў, які мае форму кліна, завостранага на поўдзень, абмежаваны з поўначы ўзьбярэжжам Міжземнага мора, з захаду — Суэцкай затокай, з усходу — залівам Акаба. Паколькі межы паўвострава ўмоўныя, яго тэрыторыя ў залежнасьці ад методыкі вызначэньня ацэньваецца ў межах ад 25 тыс. да 60 тыс. км². У асноўным тэрыторыя занята пустыняй, бліжэй да поўдня ёсьць горы (найвышэйшы пункт — Гара Сьвятой Кацярыны, 2637 м) і пласкагорʼі. На паўвостраве адкрыты радовішчы нафты, традыцыйна таксама здабывалася біруза.
Літаратура
рэдагаваць- Сынайскі паўвостраў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5, С. 393
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |