Сымон Малеўскі
Сымо́н Мале́ўскі (па-польску: Szymon Malewski; 1759—1832, Вільня) — правазнаўца, эканаміст фізыякрат; рэактар Віленскага ўнівэрсыстэту (1826—1832); бацька Францішка Малеўскага.
Сымон Малеўскі | |
Дата нараджэньня | 1759[1][2] |
---|---|
Дата сьмерці | 1832[1][2] |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Галоўная віленская школа |
Занятак | эканаміст |
Месца працы | Віленскі ўнівэрсытэт |
Сябра ў | Кракаўскае навуковае таварыства[d][3] |
Дзеці | Францішак Геранім Малеўскі |
Біяграфія
рэдагавацьУ 1781 годзе паступіў у настаўніцкую сэмінарыю пры Галоўнай школе Вялікага Княства Літоўскага; два гады вучыўся ў кракаўскім Ягелонскім унівэрсытэце. У 1785 годзе атрымаў ступень доктара філязофіі ў Галоўнай літоўскай школе і стаў настаўнікам матэматыкі ў Вільні. З 1787 году — прафэсар права і палітычнай эканоміі галоўнай літоўскай школы; паводле іншых зьвестак, выкладаць курсы права і лёгікі пачаў у 1793 годзе.
Быў прыхільнікам караля Станіслава Аўгуста. У 1794 годзе атрымаў чын надворнага саветніка. У часе паўстаньня пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі быў упаўнаважаным цэнтральнай дэпутацыі Вялікага Княства Літоўскага.
У 1803—1809 гадох выкладаў у Віленскім унівэрсытэце палітычную эканоміку. З 1816 году прафэсар эмэрыт маральных і палітычных навук. У 1817—1822 гадох быў рэктарам імпэратарскага Віленскага ўнівэрсытэту. Ускосна падтрымліваў дзейнасьць студэнцкага таварыства філяматаў, у якім удзельнічаў яго сын Францішак.
Памёр у Вільні, пахаваных у Тургелях, вёсцы Салечніцкага раёну.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Simonas Malevskis // Visuotinė lietuvių enciklopedija. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2008. — Т. XIV: Magdalena— México. — С. 151. (лет.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Malevskis, Simonas (лет.)