Сымбаль цэнту

сымбаль валюты

Сымбаль цэ́нту, таксама знак цэ́нту (¢) — друкарскі сымбаль, які ўваходзіць у групу «Кіруючыя сымбалі C1 і дадатак 1 да лацінкі» (па-ангельску: C1 Controls and Latin-1 Supplement) стандарту Юнікод. Выкарыстоўваецца галоўным чынам для прадстаўленьня грашовых адзінак з назвай «цэнт», «сэнтава» й іншых.

Сымбаль цэнту
¢
Выява
  ؋ ฿ Br ¢   
Іншыя назвы Знак цэнту
Зьвесткі
Тып сымбаль валюты;
Краіна гл. Цэнт § Цэнты ў валютах краінаў сьвету
Назва ў Юнікодзе
cent sign
Юнікод U+00A2
HTML &#162, &#xa2
UTF-16 0xA2
URL-код %C2%A2
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Напісаньне

рэдагаваць

Сымбаль «¢» уяўляе сабой разнавіднасьць маленькай лацінскай літары «c» з дабаўленьнем адной дыяганальнай або вэртыкальнай лініі. Часам выкарыстоўваюцца не адна, а дзьве раўналежныя лініі. Канкрэтнае напісаньне залежыць выключна ад шрыфта, выкарыстанага для вываду сымбаля[1][2].

Разнавіднасьць сымбаля, уключаная ў стандарт Юнікод, — «¢», або «шырокі сымбаль цэнта» (па-ангельску: fullwidth cent sign; U+FFE5)[3], уведзены для сумяшчальнасьці з сымбалямі CJK.

Гісторыя ўзьнікненьня й выкарыстаньня

рэдагаваць
 
Сымбалі міля, цэнту, дайму, даляру й іглу, якія прапанаваў Чонсі Лі

У 1797 годзе ў кнізе American Accomptant Чонсі Лі (анг. Chauncey Lee) прапанаваў выкарыстоўваць для абазначэньня базавых грашовых адзінак ЗША наступныя сымбалі[4]:

  • міль — адна касая рыса /;
  • цэнт — дзьве касых рысы //;
  • дайм — літара S, перакрэсьленая двума касымі рысамі;
  • даляр — падвоеная літара S, перакрэсьленая двума касымі рысамі;
  • ігал, або арол (анг. eagle — даслоўна «арол») — літара «E».

Гэтая прапанова не знайшла падтрымкі, але лічыцца першым выпадкам выкарыстаньня сымбаля даляру (хоць і ў якасьці праекта скарачэньня дайма) у друкаваным выданьні.

Выкарыстаньне

рэдагаваць

Асноўнае прызначэньне сымбаля — прадстаўленьне грашовых адзінак з назвамі «цэнт» (анг. cent), «сэнтава» (гішп. і парт. centavo)[5] і да т.п., аднак ён можа выкарыстоўвацца і іншымі спосабамі, у прыватнасьці:

Як правіла, у адрозьненьне ад сымбаля даляру ($), разьмяшчаецца ня да, а пасьля грашовай сумы — напрыклад, 50¢.

Іншыя выкарыстаньні

рэдагаваць
 
Адзін туркмэнскі манат узору 1993 году з сымбалямі $ і ¥ у другім сьцёку тэксту

З 1993 па 1999 год у працэсе пераходу Туркмэністану з кірыліцы на лацінку для запісу некаторых спэцыфічных літар туркмэнскага альфабэту выкарыстоўваліся такія знакі валют, як $ (знак даляру), ¢ (знак цэнту), ¥ (знак ены) і £ (знак фунту). Загалоўнай $ адпавядала маленькая ¢, загалоўнай ¥ — маленькая ÿ, а загалоўнай £ — маленькая ſ. У 1999 годзе замест іх былі ўведзеныя іншыя сымбалі: замест $/¢ — Ş/ş, замест ¥/ÿ — Ý/ý, замест £ſ — Ž/ž[6]. Сымбалі $ і ¥ (разнавіднасьць з адной рысай) сустракаюцца на туркмэнскіх банкнотах узору 1993 году вартасьцю да 500 манатаў.

  1. ^ Unicode: Сымбалі валют (§ 22.1) Архіўная копія ад 2016-12-06 г.
  2. ^ Monetary symbols. — Microsoft Corp., 1998—2001 (анг.)
  3. ^ Unicode: Halfwidth and Fullwidth Forms (Range: FF00–FFEF) Архіўная копія ад 2006-10-03 г.
  4. ^ The American Accomptant: Being a Plain, Practical and Systematic Compendium of federal Arithmetic: In Three Parts / by Chauncey Lee. — Lansingburgh (New York): Printed by William W. Wands, 1797. — P. 56. (анг.)
  5. ^ 2000-02-20 Peso — Character sample — Takayuki K. Sato (WG2 N2161.doc, L2/00-053) Архіўная копія ад 2015-07-31 г.
  6. ^ Michael Everson (01.06.2000) Some Türkmen alphabets. Unicode. Праверана 2014-12-06 г. Архіўная копія ад 2015-07-31 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць