Сымбаль калёну

сымбаль валюты

Сымбаль калёну, таксама знак калёну () — друкарскі сымбаль, які ўваходзіць у групу «Сымбалі валюты» (па-ангельску: Currency Symbols) стандарту Юнікод. Выкарыстоўваецца галоўным чынам для прадстаўленьня нацыянальнае валюты Коста-Рыкі й Сальвадорукалёну.

Сымбаль коста-рыканскага / сальвадорскага калёну
Выява
  ฿ Br ¢ ƒ  
Іншыя назвы Знак калёну
Зьвесткі
Тып сымбаль валюты;
Кадаваньне ISO 4217 CRC (188) (Коста-Рыка)
SVC (222) (Сальвадор)
Краіна Коста-Рыка Коста-Рыка
Сальвадор Сальвадор (заменены на амэрыканскі даляр у 2001)
Назва ў Юнікодзе
colon sign
Юнікод U+20A1
HTML &#8353, &#x20a1
UTF-16 0x20A1
URL-код %E2%82%A1
Гісторыя
Варыяцыі Сьцяг Коста-Рыкі ¢
Сьцяг Сальвадору C
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Напісаньне

рэдагаваць

Сымбаль ₡ уяўляе сабой загалоўную лацінскую літару «C», перакрэсьленую адной або дзьвюма паралельнымі або дыяганальнымі лініямі, колькасьць і разьмяшчэньне якіх залежыць выключна ад шрыфта, выкарыстанага для вываду сымбаля[1]. Утвораны ад першай літары ў назьве грашовай адзінкі калён на гішпанскай мове (гішп. Colón).

Выкарыстаньне

рэдагаваць

Сымбаль выкарыстоўваецца галоўным чынам для прадстаўленьня грашовых адзінак, якія носяць назву «калён»: кастарыканскага й сальвадорскага[2]. У сувязі з тым, што пры вывадзе ў некаторых шрыфтах ён становіцца падобным на знакі цэнта (¢) і сэдзі (), апошнія два таксама могуць выкарыстоўвацца для прадстаўленьня калёна. Гэтак жа часам сымбаль калёна могуць замяняць загалоўная і маленькая літары «Ȼ / ȼ».

Грашовая адзінка Дзяржава Пэрыяд
карыстаньня
Варыянты кароткага прадстаўленьня
Кады ISO 4217 Сымбалі
Коста-рыканскі калён
(па-гішпанску: colón)
  1897 — цяпер CRC (188) • ¢
Сальвадорскі калён
(па-гішпанску: colón)
  1919—2004 SVC (222) • C

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць