Сымбаль сэдзі

сымбаль валюты

Сымбаль сэ́дзі, таксама знак сэ́дзі () — друкарскі сымбаль, які ўваходзіць у групу «Сымбалі валюты» (па-ангельску: Currency Symbols) стандарту Юнікод. Выкарыстоўваецца галоўным чынам для прадстаўленьня нацыянальнае валюты Ганы — сэдзі.

Сымбаль ганскага сэдзі
Выява
   ؋ ฿ Br ¢   
Іншыя назвы Знак сэдзі
Зьвесткі
Тып сымбаль валюты;
Кадаваньне ISO 4217 GHC (228) (да 2007)
GHS (936) ( з 2007)
Краіна Гана Гана
Назва ў Юнікодзе
cedi sign
Юнікод U+20B5
HTML &#8373, &#x20b5
UTF-16 0x20B5
URL-код %E2%82%B5
Гісторыя
Варыяцыі GH₵
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Напісаньне

рэдагаваць

Сымбаль «₵» уяўляе сабой загалоўную лацінскую літару «C», перакрэсьленую адной вертыкальнай або дыяганальнай лініяй. Больш рэдкі варыянт знака — літара «C», у якой вертыкальна перакрэсьлена толькі верхняя частка. Канкрэтнае напісаньне залежыць ад шрыфта, выкарыстанага для вываду сымбаля[1][2].

Сымбаль утвораны ад назвы грашовай адзінкі «сэдзі» на ангельскай мове (анг. Ghana Cedi).

Выкарыстаньне

рэдагаваць

Сымбаль «₵» выкарыстоўваецца, галоўным чынам, для прадстаўленьня нацыянальнай валюты Ганы — сэдзі (па-ангельску: Ghana Cedi)[3]. Часам для абазначэньня сэдзі выкарыстоўваецца падобны сымбаль цэнту (¢)[2]. Сымбаль таксама падобны на адну з разнавіднасьцяў сымбаля калёну ().

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць