Стэпавая мыш

від грызуноў

Стэпавая мыш (Apodemus witherbyi) — жывёла клясы сысуноў атрада грызуны (Rodentia) сямейства Мышы (Muridae).

Стэпавая мыш
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
КлясаСысуны (Mammalia)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадГрызуны (Rodentia)
СямействаМышы (Muridae)
РодApodemus
Бінамінальная намэнклятура
Apodemus witherbyi
(Thomas, 1902)
 [[wikispecies:Apodemus witherbyi
|Стэпавая мыш на Віківідах]]

Распаўсюджваньне

рэдагаваць

Сустракаецца Эўропі і Азіі (Армэнія, Азэрбайджан, Грузія, Грэцыя (Астравы Усходняга Эгейскага мора), Іран, Ізраіль, Ярданія, Ліван, Пакістан, Расея, Сырыя, Туркмэністан, Турэччына, Украіна). Сустракаецца ў хмызьняках і ў дэградаваных лясах. Мае патрэбу ў хмызьняковым хованцы.

Даўжыня галавы і тулава складае ад 77 да 110 мм, хвост ад 75 да 115 мм, маса ад 16 да 34 грамаў. Верх сярэдне-карычневы; ніз белы; ёсьць выразная мяжа паміж імі. Хвост зьверху цёмны, зьнізу — яркі. Дыплоідны набор храмасом зьмяшчае 48 храмасом (2n=48).

Лад жыцьця

рэдагаваць

Асобіны застаюцца на зямлі і шукаюць ежу ноччу. У асноўным яны сілкуюцца насеньнем расьлін і жалудамі, якія дапаўняюцца пладамі, кветкамі, сьцебламі, грыбамі, а таксама вусякамі, слімакамі і дажджавымі чарвякамі. Большасьць нашчадкаў, верагодна, нараджаецца вясной і летам. У адным прыплодзе бывае да сямі нованароджаных.