Стары Мост
вёска ў Ельскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі
Стары Мост — вёска ў Беларусі, на рацэ Жалонь. Уваходзіць у склад Скараднянскага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 15 чал. (2004). Знаходзіцца за 25 км на паўднёвы ўсход ад Ельску, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Славечна (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 203 км ад Гомелю. Палявая дарога злучае вёску з аўтамабільнай дарогай Новая Рудня — Ельск.
Стары Мост | |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Ельскі |
Сельсавет: | Скараднянскі |
Насельніцтва: | 15 (2004) |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°36′ пн. ш. 29°46′ у. д. / 51.6° пн. ш. 29.767° у. д.Каардынаты: 51°36′ пн. ш. 29°46′ у. д. / 51.6° пн. ш. 29.767° у. д. |
Стары Мост на мапе Беларусі Стары Мост |
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню Стары Мост згадваецца ў XIX ст. як хутар Мазырскага павету Менскай губэрні. У 1908 хутар і аднайменны фальварак уваходзілі ў склад Скараднянскай воласьці.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1897 — 5 двароў, 37 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1917 — 44 жыхары; 1924 — 14 двароў, 144 жыхары; 1940 — 32 двары, 105 жыхароў; 1959 — 153 жыхары (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 12 гаспадарак, 15 жыхароў[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.