Старынкі 2

вёска ў Беларусі

Стары́нкі 2[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Сваткаўскага сельсавету.

Старынкі 2
трансьліт. Starynki 2
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Мядзельскі
Сельсавет: Сваткаўскі
Насельніцтва: 15 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1797
Паштовы індэкс: 222384
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°43′24.6″ пн. ш. 27°1′54.8″ у. д. / 54.7235° пн. ш. 27.031889° у. д. / 54.7235; 27.031889Каардынаты: 54°43′24.6″ пн. ш. 27°1′54.8″ у. д. / 54.7235° пн. ш. 27.031889° у. д. / 54.7235; 27.031889
Старынкі 2 на мапе Беларусі ±
Старынкі 2
Старынкі 2
Старынкі 2
Старынкі 2
Старынкі 2
Старынкі 2

Гісторыя рэдагаваць

Вядома з XVII стагоддзя. У 1652 годзе — сяло. З 1793 году ў Расейскай імпэрыі. У 1846 годзе — 18 двароў, 179 жыхароў, у складзе маёнтка Вузла Вялейскага павету, уладаньне графу Тызэнгаўза. У 1875 годзе ў вёсцы адкрыта школа граматы. Паводле перапісу 1897 года — 34 двары, 247 жыхароў. У 1904 годзе — вёска, 279 жыхароў і засьценак 44 жыхары.

У Першую сусьветную вайну пад нямецкай акупацыяй. У 1921—1939 гадах у складзе Польшчы, у складзе гміны Мядзел Пастаўскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1921 годзе ў вёсцы 55 двароў і 302 жыхары[2], у засценку 8 двароў і 59 жыхароў.

З верасьня 1939 году ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 году ў Сваткаўскім сельсавеце Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці. З 20 верасьня 1944 году ў Маладэчанскай вобласьці. У 1940 годзе 59 двароў, 309 жыхароў. Арганізаваны калгас імя Варашылава.

У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 3 дамы і зьнішчылі 4 вяскоўцаў, яшчэ чатыры загінулі на партызанскім фронце.

У 1949 годзе ў вёсцы аднавілі калгас.

Насельніцтва рэдагаваць

  • 1921 год — 302 жыхары, 55 двароў[2]
  • 1931 год — 335 жыхароў, 58 двароў[3]
  • 1960 год — 276 чалавек
  • 1970 год — 191 чалавек
  • 1997 год — 35 гаспадарак, 54 жыхары
  • 2009 год — 15 чалавек[4]

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ а б Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 30.
  3. ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 42
  4. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі