Старое Сяло (Асіпавіцкі раён)
Старо́е Сяло́[1] — вёска ў Асіпавіцкім раёне Магілёўскай вобласьці. Старое Сяло ўваходзіць у склад Вязьзеўскага сельсавету. Разьмешчаная за 14 км на наўднёвы ўсход ад Асіпавічаў, 11 км ад чыгуначнай станцыі Татарка на лініі Асіпавічы — Бабруйск, 144 км ад Магілёва. На поўначы мяжуе зь лесам. Побач аўтадарога Асіпавічы — Глуша.
Старое Сяло | |
трансьліт. Staroje Sialo | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Асіпавіцкі |
Сельсавет: | Вязьзеўскі |
Насельніцтва: | 7 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2235 |
Паштовы індэкс: | 213743 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°11′10″ пн. ш. 28°43′26″ у. д. / 53.18611° пн. ш. 28.72389° у. д.Каардынаты: 53°11′10″ пн. ш. 28°43′26″ у. д. / 53.18611° пн. ш. 28.72389° у. д. |
± Старое Сяло | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1907 годзе згадваецца як засьценак у Гарадкоўскай воласьці Бабруйскага павету Менскай губэрні[2].
Да 9 сьнежня 2017 году вёска ўваходзіла ў склад Карытненскага сельсавету[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 7 жыхароў
- 2007 год — 12 жыхароў, 7 двароў
- 1999 год — 24 жыхары
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 63
- ^ Старое Сяло // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 5. Кн. 1. — Менск, 2008. С. 128
- ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 28 ноября 2017 г. № 31-4 (рас.)