Жавускія
Жавускія (польск. Rzewuscy) — шляхецкі род гербу Крыўда.
Жавускія лац. Žavuskija | |
Герб Крыўда
| |
Краіна паходжаньня: | Вялікае Княства Літоўскае |
Гісторыя
рэдагавацьПаходзіць з Падляшша, упершыню ўпамінаецца ў дакумэнтах за 1541 год у зьвязку з Крыштапам Жавускім. Значнае ўзвышэньне роду адбылося ў XVIII ст., калі Станіслаў Жавускі набыў у спадкаемцаў Яна Сабескага Падгорацкі замак і навакольныя землі.
Ад старэйшага сына Вацлава Пятра Жавускага ўтварылася іншая галіна роду, якая валодала маёнткам Паграбішчам на Падольлі.
У 1856 годзе атрымаў тытул графаў Каралеўства Польскага.
Найбольш вядомыя з роду
рэдагаваць- Лявон Крэўза-Жавускі (?—1639) — арцыбіскуп смаленскі
- Станіслаў Матэвуш Жавускі (1662—1730) — гетман вялікі каронны
- Вацлаў Пётар Жавускі (1706—1779) — гетман вялікі каронны
- Станіслаў Фэрдынанд Жавускі (1737—1786) — харунжы вялікі літоўскі
- Адам Лаўрын Жавускі (1760—1825) — кашталян віцебскі
- Генрык Жавускі (1791—1866) — польскі пісьменьнік
- Эвэліна Жавуская (1801—1882) — жонка Анарэ дэ Бальзака
Галерэя
рэдагаваць-
Людвіка Хадкевіч (з Жавускіх)
-
Тэрэза Караліна Радзівіл (з Жавускіх)
-
Браты Францішак і Казімер Жавускія
-
Канстанцыя Жавуская (зь Люббамірскіх)
-
Францішка Жавуская (з Цэтнэраў)
-
Эвэліна Ганская (з Жавускіх)