Гетман польны каронны

Гетман польны каронны (па-польску: Hetman polny koronny) — у Рэчы Паспалітай — намесьнік камандючага каронным войскам — гетмана вялікага кароннага.

Станіслаў Жалкеўскі
Станіслаў Рэвэра Патоцкі
Стэфан Чарнецкі
Ян Сабескі (партрэт у якасьці караля Польшчы)
Станіслаў Ябланоўскі
Ян Клемэнс Браніцкі
Вацлаў Жавускі

У мірны час гетман вялікі звычайна знаходзіўся пры двары, займаўся адміністрацыйнымі пытаньнямі і ажыцьцяўляў стратэгічнае кіраўніцтва, а гетман польны знаходзіўся «ў полі» (пар. з «фэльдмаршал» — «палявы маршал»), кіраваў малымі апэрацыямі, аховай межаў.

Гетман польны падпарадкоўваўся гетману вялікаму, у выпадку яго прысутнасьці ў бітвах камандаваў перадавымі аддзеламі і артылерыяй. У выпадку адсутнасьці гетмана вялікага, гетман польны камандаваў усім войскам. У мірны час гетман польны знаходзіўся на паўднёва-ўсходніх межах Рэчы Паспалітай і камандаваў невялікімі рэгулярнымі «кварцянымі войскамі» — аддзеламі, набранымі з уладаньняў караля, якія адбівалі несупынныя набегі татараў і туркаў. У гэтыя аддзелы часта ўваходзілі рэестравыя ўкраінскія казакі.

Сьпіс гетманаў польных

рэдагаваць
Гетманы польныя каронныя
Год прыняцьця
ўраду
Год складаньня
ўраду
або сьмерці
Асоба
1492 1499 Станіслаў Хадзецкі[1]
1499 1501 Пётар Мышкоўскі[1]
1501 1505 Станіслаў Хадэцкі[1]
1505 1509 Ян Камянецкі[1]
1509 1520 Ян Твароўскі[1]
1520 1528 Марцін Камянецкі
1528 1538 Ян Кола з Далеёва
1539 1561 Мікалай Сяняўскі

— з 1561 — гетман вялікі каронны

1561 1562 Флярыян Зэбжыдоўскі
1562 1565 Станіслаў Лесьнявольскі
1565 1569 вакантна
1569 1569 Ежы Язлавецкі — выконваў абавязкі гетмана вял. кар. без фармальнага зацьвярджэньня)
1569 1575 вакантна
1575 1576 Мікалай Сяняўскі
1576 1584 Ян Збароўскі
1584 1588 вакантна
1588 1618 Станіслаў Жалкеўскі
1618 1632 Станіслаў Каняцпольскі — з 1632 — гетман вялікі каронны
1632 1633 вакантна
1633 1636 Марцін Казаноўскі
1636 1637 вакантна
1637 1646 Мікалай Патоцкі — з 1646 — гетман вялікі каронны
1646 1652 Марцін Каліноўскі
1652 1654 Станіслаў Рэвэра Патоцкі — з 1654 — гетман вялікі каронны
1654 1657 Станіслаў Лянскаронскі
1657 1664 Ежы Сэбастыян Любамірскі — адначасна з 1650 — маршалак вялікі каронны, пазбаўлены пасады 29.12.1664 г. пастановаю соймавага суду
1665 1665 Стэфан Чарнецкі — прызначаны 02.01.1665 пасьля Ежы Сэбастыяна Любамірскага
1665 1666 вакантна
1666 1668 Ян Сабескі — з 1668 — гетман вялікі каронны, адначасна з 8 ці 17.01.1665 — маршалак вял. кар.
1668 1676 Дымітр Ежы Вішнявецкі — з 1676 — гетман вялікі каронны
1676 1683 Станіслаў Ян Ябланоўскі — з 1683 (паводле некаторых крыніцаў 1682) — гетман вялікі каронны
1683 1683 Мікалай Геранім Сяняўскі
1683 1684 вакантна
1684 1691 Анджэй Патоцкі
1691 1692 вакантна
1692 1702 Фэлікс Казімер Патоцкі — з 1 траўня 1702 — гетман вялікі каронны
1702 1702 Геранім Аўгустын Любамірскі — прызначаны 08.05.1702, зацьверджаны 22.05.1702 на гетмана вял. кар. па заўчаснай сьмерці Фэлікса Казімера Патоцкага
1702 1706 Адам Мікалай Сяняўскі — з 1706 — гетман вялікі каронны
1706 1726 Станіслаў Матэвуш Жавускі — з 1726 — гетман вялікі каронны
1726 1728 Станіслаў Хамянтоўскі
1728 1735 вакантна
1735 1752 Ян Клемэнс Браніцкі — з 1752 — гетман вялікі каронны
1752 1773 Вацлаў Пётар Жавускі — з 1773 — гетман вялікі каронны
1773 1774 Францішак Ксавэры Браніцкі — з 1774 — гетман вялікі каронны
1774 1794 Севярын Жавускі

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ а б в г д Poczet hetmanów Rzeczypospolitej. Hetmani koronni / red. Mirosław Nagielski. — Warszawa, 2005. S. 391.

Літаратура

рэдагаваць
  • Urzędnicy centralni i nadworni Polski XIV—XVIII wieku, spisy. Kórnik: wyd. PAN, 1992.
  • Zdzisław Żygulski. Hetmani Rzeczypospolitej. — Kraków, 1994.
  • Poczet hetmanów Rzeczypospolitej. Hetmani koronni / red. Mirosław Nagielski. — Warszawa, 2005.
  • Maciej Franz. Wojskowość Kozaczyzny Zaporoskiej w XVI—XVII wieku. — Toruń, 2004

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць