Станіслаў Сільвястровіч
Станісла́ў Сільвястро́віч (1833 — каля 1910) — памешчык, уладальнік маёнтка Гожа ў Гарадзенскім павеце Гарадзенскай губэрні. Сябра Гарадзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі, летам 1863 году — паўстанцкі начальнік Гарадзенскага ваяводзтва.
Станіслаў Сільвястровіч | |
Дата нараджэньня | 1833 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1910 |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы |
Нарадзіўся ў 1833 годзе ў сям’і Сільвястровічаў, якія валодалі Гожай з 1787 году. Скончыў унівэрсытэт у Дэрптце (Тарту). Вярнуўшыся пасьля сьмерці бацькі ў Гожу, стаў уладальнікам маёнтка, значна аблегчыў павіннасьці сялянаў.
У 1861 годзе пазнаёміўся з удзельнікамі Гарадзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі, у тым ліку і з Кастусём Каліноўскім. У першыя месяцы паўстаньня Гожа была цэнтрам паўстанцкай дзейнасьці ў ваколіцах Гародні. Сюдою перакідваліся дакумэнты і грошы з Каралеўства Польскага, якое знаходзілася за Нёманам. Пасьля выезду К. Каліноўскага ў Вільню стаў паўстанцкім начальнікам Гарадзенскага ваяводзтва, але ўжо ў ліпіне 1863 году быў арыштаваны разам з паўстанцкім сакратаром, сваім стрыечным братам Зыгмунтам Урублеўскім. Маўчаў больш за восем месяцаў і даў першыя паказаньні толькі пасьля сьмерці К. Каліноўскага.
У канцы 1864 г. быў высланы ў сыбірскія шахты на катаргу тэрмінам на восем год. Маёнтак Гожа быў канфіскаваны, жонка Сільвястровіча і двое ягоных сыноў — Фэлікс і Станіслаў — пакінутыя бяз сродкаў да існаваньня. У 1876 г. атрымаў дазвол перасяліцца ў гарадок Ядрын Казанскай губэрні. У 1878 г. атрымаў дазвол прыехаць на чатыры месяцы дадому, дзе ўпершыню за 15 гадоў пабачыў сваіх блізкіх — жонку і сыноў. Памёр каля 1910 г. у Стрэльчым(uk) на Валыні.
Літаратура
рэдагаваць- Вашкевіч Андрэй. Дарогаю 1863 года // Мінулае Гродзеншчыны. — Гродна: 2004. — В. Выпуск 10. — С. 31—36.