Станіслаў Бжуска

Станіслаў Бжуска (па-польску: Stanisław Brzóska; 30 сьнежня 1832, Дакудаў25 траўня 1865, Саколаў-Падляскі) — польскі каталіцкі сьвятар, генэрал і капэлян часоў паўстаньня 1863—1864 гадоў.

Станіслаў Бжуска
Stanisław Brzóska (original photo portrait).jpg
Род дзейнасьці сьвятар, генэрал
Дата нараджэньня 30 сьнежня 1832
Месца нараджэньня Дакудаў
Дата сьмерці 25 траўня 1865
Месца сьмерці Саколаў-Падляскі
Прычына сьмерці павешаньне[d]
Занятак каталіцкі сьвятар
Узнагароды
Ордэн Белага арла

БіяграфіяРэдагаваць

Станіслаў быў сынам шляхціча Марсэля Бжускі, які паходзіў са старажытнай мазавецка-падляскай шляхецкай сям’і. Пасьля заканчэньня школы ў сямнаццаць гадоў ён паступіў у Кіеўскі ўнівэрсытэт, які пакінуў пасьля трох гадоў навучаньня, каб заняць месца выкладчыка ў сэмінарыі ў Янаве Падляскім. 10 сакавіка 1861 году быў арыштаваны за патрыятычную пропаведзь, год правёў за кратамі. З пачаткам Студзеньскага паўстаньня быў ​​правадыром паўстанцаў у Лукаўскім павеце[1]. Быў узьведзены ў генэралы.

Быў арыштаваны 29 красавіка 1865 году й прысуджаны да сьмяротнага пакараньня праз павешаньне. Пакараньне сьмерцю адбылося на Сакалоўскім рынку 23 траўня 1865 году.

Пасьмяротна ўзнагароджаны Ордэнам Белага арла (2008)[2].

ЛітаратураРэдагаваць

  • Ks. Stanisław Brzoska (biogram) w: Goniec Wielkopolski Nr 123 z 20.05.1895

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Станіслаў Бжускасховішча мультымэдыйных матэрыялаў