Станкевічы (Лідзкі раён)
былая вёска ў Лідзкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі
Станке́вічы[1] — былая вёска ў Лідзкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Станкевічы ўваходзілі ў склад Голдаўскага сельсавету.
Станкевічы | |
трансьліт. Stankievičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Лідзкі |
Сельсавет: | Голдаўскі |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1561 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°41′15″ пн. ш. 25°3′43″ у. д. / 53.6875° пн. ш. 25.06194° у. д.Каардынаты: 53°41′15″ пн. ш. 25°3′43″ у. д. / 53.6875° пн. ш. 25.06194° у. д. |
± Станкевічы |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1920—1939 гадах уваходзіла ў склад Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.
Славутасьці
рэдагавацьНа вясковых могілках захавалася капліца XIX стагодзьдзя.
Выхадцы
рэдагавацьТувія (Тэўе) Бельскі быў родам зь вёскі Станкевічы. Падчас вайны Бельскі быў кіраўніком аднаго з аддзелаў габрэйскай партызанкі, якая дзейнічала ў ваколіцах Наваградку. Ён выратаваў ад зьнішчэньня больш за 1200 габрэяў: старых, жанчын і дзяцей. Гэта была найбольшая колькасьць габрэяў, выратаваных дзякуючы іх суродзічам, падчас ІІ Сусьветнай вайны.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 274
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьНа гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |