Чэскі тэхнічны ўнівэрсытэт

Чэскі тэхнічны ўнівэрсытэт у Празе (па-чэску: České vysoké učení technické v Praze) — тэхнічны ўнівэрсытэт, які знаходзіцца ў Празе, Чэхія. Заснаваны ў 1707 годзе аўстрыйскім імпэратарам Ёзэфам I; найстарэйшы тэхнічны ўнівэрсытэт Цэнтральнай Эўропы і найстарэйшы грамадзянскі тэхнічны ВНУ сьвету[5]. Адзін з найбуйнейшых ВНУ Чэскай рэспублікі, выкладаньне вядзецца на чэскай і ангельскай мовах.

Чэскі тэхнічны ўнівэрсытэт
České vysoké učení technické v Praze
Рэктарат унівэрсытэту
Рэктарат унівэрсытэту
Выява лягатыпу
Лягатып
Дэвіз Scientia est potentia
Дэвіз па-беларуску Веды - сіла
Заснаваны 1707
Тып Дзяржаўны
Рэктар Petr Konvalinka
Факультэтаў 8
Колькасьць пэрсаналу 1777 (2011)
Колькасьць студэнтаў 23,185 (2011)
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 50°06′07.8″ пн. ш. 14°23′18.5″ у. д. / 50.102167° пн. ш. 14.388472° у. д. / 50.102167; 14.388472Каардынаты: 50°06′07.8″ пн. ш. 14°23′18.5″ у. д. / 50.102167° пн. ш. 14.388472° у. д. / 50.102167; 14.388472
Горад Прага
Краіна Чэхія
Кампус гарадзкі
Знаходзіцца ў складзе Найлепшыя прамысловыя мэнэджэры Эўропы[d], ORCID[d][1][2], Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][3], CESNET[d], Pégasus[d], Conference of European Schools for Advanced Engineering Education and Research[d], EuroTeQ[d] і Association of Libraries of Czech Universities[d][4]
Вэб-сайт Афіцыйны сайт (чэс.) (анг.)
Чэскі тэхнічны ўнівэрсытэт на мапе Чэхіі
Чэскі тэхнічны ўнівэрсытэт
Чэскі тэхнічны ўнівэрсытэт
Чэскі тэхнічны ўнівэрсытэт

Ва ўнівэрсытэце навучаліся вядомыя навукоўцы Эўропы, сярод якіх Крыстыян Доплер, Уладзімер Прэлогі і іншыя.

Асноўны корпус унівэрсытэту знаходзіцца ў Празе, у раёне Дэйвіцы. У верасьні 2009 году на яго тэрыторыі была адкрыта Нацыянальная тэхнічная бібліятэка, якая аб’яднала бібліятэкі ўсіх факультэтаў. У фондах паўмільёна адзінак. Усе памяшканьні абсталяваны кампутарамі, таксама даступны бясплатны інтэрнэт з дапамогай WiFi Eduroam.

Унівэрсытэт супрацоўнічае з многімі кампаніямі, у ліку якіх Toyota, Skanska, Bosch, Siemens, Honeywell, GE, Rockwell, ABB Group, McKinsey, DaimlerChrysler, Škoda Auto, Ericsson, Vodafone і многімі іншымі.

Факультэты рэдагаваць

  • Будаўнічы факультэт (Fakulta stavební, FSv)
  • Машынабудаўнічы факультэт (Fakulta strojní, FS)
  • Электратэхнічны факультэт (Fakulta elektrotechnická, FEL)
  • Факультэт ядзернай фізыкі (Fakulta jaderná a fyzikálně inženýrská, FJFI)
  • Архітэктурны факультэт (Fakulta architektury, FA)
  • Транспартны факультэт (Fakulta dopravní, FD)
  • Факультэт біямэдыцынскай інжынэрыі ў г. Кладна (Fakulta biomedicínského inženýrství, FBMI)
  • Факультэт інфармацыйных тэхналёгіяў (Fakulta informačních technologií, FIT)

Крыніцы рэдагаваць

Глядзіце таксама рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць