Сэвільля (футбольны клюб)

гішпанскі футбольны клюб

«Сэвільля» (па-гішпанску: Sevilla Fútbol Club S.A.D.) ― гішпанскі футбольны клюб, што гуляе ў найвышэйшай гішпанскай лізе — Ля Лізе. Клюб быў заснаваны 14 кастрычніка 1905 году, гэта найстарэйшы клюб з Сэвільлі й другі па ўсёй Андалюзіі. Першую афіцыйную гульню каманда правяла толькі праз тры гады ― у 1908, супраць «Рэкрэатыва» з Уэльвы. У 1924 годзе клюб заваяваў свой першы трафэй ― Кубак Сэвільлі. 1935 год стаў пераможным у Кубку Гішпаніі, як і 1939 адразу пасьля грамадзянскай вайны. Да таго часу як стаў праводзіцца чэмпіянат Гішпаніі Сэвільля 17 разоў станавілася чэмпіёнам Андалюзіі й двойчы Сэвільлі.

Сэвільля
Поўная назва Sevilla Fútbol Club S.A.D.
Заснаваны 25 кастрычніка 1890
Горад Сэвільля, Гішпанія
Стадыён Рамон Санчэс Пісхуан
Умяшчальнасьць: 42 714
Кіраўнік 777 Partners[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2022—2023 12 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
sevillafc.es (гішп.)​ (анг.)​ (фр.)​ (яп.)​ (кіт.)​ (ар.)

Клюб знаходзіцца ва ўласнасьці аматараў (разьмеркавана па акцыях). Пры клюбе працуе футбольная акадэмія, сярод ейных выпускнікоў ёсьць спартовыя псыхолягі. Таксама шмат увагі робіцца на спартовае харчаваньне й мэдыцыну. Пры клюбе працуе мясцовая радыёстанцыя «Sevilla FC Radio», гэта першае футбольнае радыё ў Гішпаніі, таксама ёсьць тэлевізійны канал SFC TV.

Гісторыя рэдагаваць

Футбольны клюб «Сэвільля» зьяўляецца гістарычна самай лепшай камандай у Сэвільлі. Ён быў утвораны ў 1905 годзе. Аднойчы станавіўся чэмпіёнам Гішапніі й пяць разоў уладальнікам Кубка Гішпаніі.

Каманда апранае белую вопратку для хатніх гульняў і чырвоную для выязных. Заўзятары называюць каманду «Sevillistas». У сваіх шэрагах каманда мела такіх гульцоў, як: Дыега Марадона, Рынат Дасаеў, Дыега Сымэонэ, Робэрт Прасінэчкі, Бэбэта, Тоні Польстэр, Давар Шукер, Іван Самарана. Сярод знакамітых выхаванцаў клюбу варта вылучыць Хасэ Антоніё Рэеса й Сэрхіё Рамаса, апошні зь якіх цяпер выступае за мадрыдзкі «Рэал».

Гістарычным супернікам клюбу зьяўлялася каманда, якая таксама разьмяшчаецца ў горадзе — «Рэал Бэтыс». Клюб мае з 1958 году рэзэрвовую каманду — «Сэвільля Атлетыка».

Дасягненьні рэдагаваць

Склад рэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Марка Дмітравіч 1992
2   Аб Кіке Саляс 2002
3   Аб Адрыя Пэдроса 1998
4   Аб Сэрхіё Рамас 1986
5   Нап Люкас Акампас 1994
6   Аб Неманья Гудэль 1991
7   Нап Суса 1993
8   ПА Жаан Жардан 1994
9   Нап Рафаэль Мір 1997
10   Нап Алеха Вэліс (ар. Тотэнгэм) 2003
11   Нап Дадзі Люкебакіё 1997
12   Нап Марыяна Дыяс 1993
13   Бр Ёр’ян Нюлянд 1990
14   Аб Тангі Куасі 2002
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
15   Нап Юсэф Эн-Нэсыры 1997
16   Аб Хэсус Навас (капітан) 1985
17   Нап Эрык Лямэля 1992
18   ПА Джыбрыль Соў 1997
19   Аб Маркас Акуньня 1991
20   Нап Ісаак Рамэра 2000
21   ПА Олівэр Торэс 1994
22   Аб Ляік Бадэ 2000
23   Аб Маркан 1996
24   ПА Бубакары Сумарэ (ар. Лэстэр) 1999
25   Нап Аднан Янузай 1995
26   Аб Хуанлю Санчэс 2003
42   ПА Люсьен Агумэ (ар. Інтэр) 2002
46   ПА Ганібал Мэджбры (ар. Ман. Юн.) 2003

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць