Нэлсан (рака)
Нэлсан (па-ангельску: Nelson River) — рака ў Паўночнай Амэрыцы, належыць да басэйну Арктычнага акіяну. Працякае ў паўночным кірунку па тэрыторыі канадзкай правінцыі Манітоба ад возера Вініпэг да Гудзонава заліву. Побач з вусьцем знаходзіцца нацыянальны парк Вапуск.
Нэлсан | |
анг. Nelson River | |
Карэннае насельніцтва на рацэ Нэлсан | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Вініпэг |
Вусьце | Гудзонаў заліў |
Краіны басэйну | Канада, |
Вобласьці | Манітоба |
Даўжыня | 644 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 2370 м³/с |
Плошча басэйну | 1 093 442 км² |
Месцазнаходжаньне | |
Басэйн ракі Нэлсан | |
Гідраграфія рэдагаваць
Рака Нелсан працякае па канадзкім шчыце. Уздоўж ракі разьмешчаны азёры: Плэйгрын, Крос, Спліт. Плошча басэйну 1 093 442 км².
Сьцёк ракі Нэлсан 2370 м³/с. Паўднёвая частка басэйну знаходзіцца на тэрыторыі ЗША. Супольна з рэкамі Боў і Саскачэван зь яе прытокамі, Нэлсан утварае складаны ў навігацыі азёрна-рачны водны шлях, які цягнецца 2575 км ажно да Канадзкіх Скалістых гор. Рака мае парогі, але суднаходна на працягу 100 км. Нэлсан замярзае ў лістападзе, ускрываецца ў траўні.
Гісторыя рэдагаваць
Рака Нэлсан была адкрыта ў 1612 годзе пад час ангельскай арктычнай экспэдыцыі пад кіраўніцтвам сэра Томаса Батана, які зімаваў у яе вусьці. Батан назваў раку ў гонар свайго штурмана, які не перажыў зімоўкі.
Гаспадарчае выкарыстоўваньне рэдагаваць
На раце пабудавана 13 гідраэлектрастанцыяў. За 240 км ад вытоку ракі размешчана ГЭС Кэлсі, якая забясьпечвае электраэнэргіяй вытворчасьць, што здабывае нікель ў мястэчку Томсан. Нэлсан злучана з ракой Чэрчыл праз канал для павялічэньня аб’ёмаў выпрацоўкі.
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
Нэлсан (рака) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў