Скалі́стыя го́ры (па-ангельску: Rocky Mountains) — усходні ланцуг Кардыльераў, які расьцягнуўся на 4800 км, ад ракі Ліярд у Брытанскай Калюмбіі (Канада) да ракі Рыё Грандэ ў штаце Нью-Мэксыка (ЗША).

Мапа разьмяшчэньня Скалістых гор
Скалістыя горы ў Ваёмінгу

Горы збудаваныя з асадкавых і вульканічных пародаў. На поўнач ад Скалістых гор разьмяшчаецца ўзвышша Елаўстоўн, на ўсходзе — Вялікія Раўніны.

Найвышэйшая гара — гэта Маўнт Элбэрт (4401 м) у штаце Каларада. Найвышэйшая гара ў канадзкай частцы гор — Маўнт Робсан (3954 м).

Геаграфія і геалёгія рэдагаваць

Некаторыя горы паўднёвай часткі ланцугу гор фармаваліся пад час дакембрыя (3980 млн — 600 млн гадоў таму), а больш маладыя ланцугі Скалістых гор сфармаваліся ў крэйдавым пэрыядзе (140 млн — 60 млн гадоў таму). Скалістыя горы складаюцца з вульканічных і тэраморфных парод; больш маладая частка год (паўднёвая частка) — з асадкавых парод, вульканічныя горы, якія фарміраваліся ў трэцічны пэрыяд (65 млн — 1,8 млн гадоў таму), разьмешчаныя ў ланцугу гор Сан-Хуан.

Лёдавы пэрыяд у Скалістых гарах цягнуўся ад эпохі плейстацэну (1,8 млн — 70 000 гадоў таму), да эпохі галацэну (11 000 гадоў таму). Мяжа аблядненьня ў апошні лёдавы пэрыяд праходзіла праз возера Бул, якое ўзьнікла 150 000 гадоў таму, і раёну Пінедал, які хутчэй за ўсё быў пакрыты лёдам да 15 000 — 20 000 гадоў таму. 90% Нацыянальнага парку Елаўстоўн было пакрыта лёдам пад час «малага аблядненьня», якое доўжылася некалькі стагодзьдзяў ад 1560 да 1860 году.

Вада і лёд утварылі сёньняшні выгляд Скалістых гор. Ледавікі і сьнег сілкуюць рэкі і азёры Скалістых гор, забяспечваючы вадой ¼ паверхні ЗША. Рэкі, якія выплываюць са Скалістых гор, упадаюць у тры акіяны: Атлянтычны, Ціхі і Арктычны. Гэта рэкі:

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць