Гадсанава затока

затока Арктычнага акіяну
(Перанакіравана з «Гудзонаў заліў»)

Каардынаты: 60°0′ пн. ш. 85°0′ з. д. / 60° пн. ш. 85° з. д. / 60; -85

Га́дсанава зато́ка (па-ангельску: Hudson Bay, па-француску: baie d'Hudson) — частка Арктычнага акіяну, якая прымыкае таксама да Атлянтычнага акіяна. Фактычна ўяўляе сабой унутранае мора, акружанае з усходу, поўдня і захаду землямі канадзкіх правінцыяў Квэбэк, Антарыё, Манітоба, а таксама тэрыторыяй Нунавут. Затока на паўночным усходзе аддзелены ад мора Бафіна востравам Бафінава Зямля. Злучаны з морам Лябрадор Гадсанавай пратокай, з Арктычным акіянам — водамі затокі Фокс. Плошча акваторыі скаладае 1,23 млн км². Глыбіня сягае да 258 мэтраў. З кастрычніка па ліпень звычайна пакрытая лёдам. Затока названая ў гонар Гэнры Гадсана, ангельца, які працаваў на Галяндзкую Ост-Індзкую кампанію, у ягоны гонар таксама званая рака, якую ён дасьледаваў у 1609 годзе.

Гадсанава затока
Этымалёгія Генры Гадсан[d][1]
Плошча вадазбору 3 861 400 ± 1 км²
Краіны вадазбору
Найб. шырыня 1050 км
Плошча паверхні
  • 1 230 000 ± 1 км²
Найб. глыбіня 257 м