Нарботэн (лэн)

лэн Швэцыі

Нарботэн (па-швэдзку: Norrbottens län) — лэн, разьмешчаны на крайняй поўначы Швэцыі, у ляндскапах Нарботэн і Ляплянд. Мяжуе з лэнам Вэстэрботэн, а таксама з Нарвэгіяй і Фінляндыяй. Самы вялікі паводле плошчы лэн Швэцыі, займае прыкладна 22% плошчы ўсяе краіны. Адміністрацыйны цэнтар — Люлеа.

Нарботэн
па-швэдзку: Norrbottens län
Агульныя зьвесткі
Краіна Швэцыя
Статус Лэн
Адміністрацыйны цэнтар Люлеа
Дата ўтварэньня 21 траўня 1810
Ляндсгёўдынг Лёта Фінстарп
Афіцыйныя мовы швэдзкая мова, саамскія мовы, фінская мова і мэянкіелі
Насельніцтва (2023)
248 480 (15-е месца)
Шчыльнасьць 2,54 чал./км²
Плошча 98 911 км² (1-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 412 м
Шырата Паўночная 67°8’9
Даўгата Усходняя 18°30’4
Лэн Нарботэн на мапе Швэцыі
Нарботэн на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 SE-BD
Код аўтам. нумароў BD
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія рэдагаваць

 
Камуны лэну Нарботэн

Лэн Нарботэн разьмешчаны на крайняй поўначы Швэцыі і падзяляецца на 14 камунаў. На паўднёвым усходзе абмываецца Батнічным залівам. На тэрыторыі лэну знаходзяцца як найвышэйшая гара Швэцыі — Кебнэкайсэ (2 104 м над у.м.), гэтак і найглыбейшае возера краіны — Гурнаван (232 м). Насельніцтва лэну складае 248 480 чалавек (па стане на 31 сьнежня 2023).

Найбуйнейшыя гарады рэдагаваць

Паводле стану на 2020 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Нарботэн зьяўляліся Люлеа (49 123 чал.), Пітэа (23 934 чал.), Кіруна (17 513 чал.), Будэн (16 832 чал.), Еліварэ (10 929 чал.).