Гурнаван
Гурна́ван (па-швэдзку: Hornavan, па-люле-саамску: Tjårvek) — возера на поўначы Швэцыі. Разьмешчанае ў камуне Ар’еплюг, лэне Нарботэн, у швэдзкай Ляпляндыі. Належыць да басэйну ракі Шэлефтээльвэн. Плошча вагаецца ад 220 да 283 км². Глыбіня дасягае 221 м — гэта найглыбокае возера ў Швэцыі. На паўднёва-заходнім беразе знаходзіцца мястэчка Ар’еплюг, ля якога Гурнаван злучаецца з возерам Уд’яўрэ.
Возера
Гурнаван
Hornavan
Гурнаван | |||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Гурнаван — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў