Краматорск

места ў Данецкай вобласьці Ўкраіны

Крамато́рск (па-ўкраінску: Крамато́рськ) — места на ўсходзе Ўкраіны, у Данецкай вобласьці, на рацэ Казённы Тарэц. Насельніцтва 158 тыс. чал. (2017)[1]. Знаходзіцца за 84 км ад Данецку.

Краматорск
Краматорськ
Герб Краматорску Сьцяг Краматорску
Першыя згадкі: 1868
Горад з: 1932
Рэгіён: Данецкая вобласьць
Кіраўнік: Аляксандар Ганчарэнка
Плошча: 305.24 км²
Насельніцтва: 157627 (2017)
Тэлефонны код: +380-626(4)
Паштовы індэкс: 84300-84390
Геаграфічныя каардынаты: 48°43′15″ пн. ш. 37°33′20″ у. д. / 48.72083° пн. ш. 37.55556° у. д. / 48.72083; 37.55556Каардынаты: 48°43′15″ пн. ш. 37°33′20″ у. д. / 48.72083° пн. ш. 37.55556° у. д. / 48.72083; 37.55556
Краматорск на мапе Ўкраіны
Краматорск
Краматорск
Краматорск

Гісторыя рэдагаваць

Горад разьвіўся ад пасёлку пры маленькай чыгуначнай станцыі, пабудаванай у 1868 годзе, да сучаснага даволі вялікага гораду абласнога значэньня, прамысловага цэнтру і транспартнага вузла.

Паходжаньне назвы рэдагаваць

У канцы 60-х гадоў XIX ст. на будаванай у той час Курска-Харкаўска-Азоўскай чыгунцы, каля ракі Казённы Тарэц зьявілася чыгуначная станцыя Краматорск, паблізу якой вырас пасёлак. Спачатку пасёлак называўся Крам на Тарцы, затым паступова назва зьмянілася на Краматорск.

Гістарычная прыналежнасьць рэдагаваць

Згодна з археалягічнымі зьвесткамі, на тэрыторыі сучаснага Краматорску й ягоных бліжэйшых прадмесьцяў людзі сяліліся яшчэ ў старажытныя часы. На паўночна-заходняй ускраіне Краматорску знойдзеныя каменяломні й майстэрні па апрацоўцы крэменю эпохі нэаліту, якія працягвалі існаваць і ў пэрыяд раньняй медзі. У прадмесьцях Краматорску дасьледавана таксама Курганны магільнік мэталюрга-ліцейніка эпохі бронзы.

У другой палове XVII — пачатку XVIII стст. гэтая частка Слабажаншчыны масава засяляецца казакамі Гетманшчыны, прыгоннымі з паўднёвых раёнаў Масковіі і Мардовіі.

У 1767 годзе ўрад Расеі аддаў графу Ф. Таранаву 10 тысячаў дзесяцінаў казацкай зямлі, на якіх было заснаванае сяло Пятроўка. Пазьней гэтыя землі былі прададзеныя высакароднаму роду Абаза, пасьля — замежнікам Іванову, Шабельскаму, Шцейгераву. У выніку ўзьніклі новыя паселішчы Абазаўка, Іванаўка, Шабелькоўка, Шцейгераўка, якія ў далейшым стварылі своеасаблівую аглямэрацыю — Краматорск.

Насельніцтва рэдагаваць

Паводле зьвестак перапісу 2001 году 31,06 % адзначылі роднай мовай украінскую, 67,87 % — расейскую, а 1,07 % — іншую[2].

Паводле нацыянальнага складу ўкраінцы складалі 70,2 %, расейцы — 26,9 %, беларусы — 0,7 %, а іншыя — 2,2 %.

Насельніцтва (чал.)
1897 1926 1939 1959 1970 1979 1989 2001 2017
12 000 12 305 94 114 115 385 149 832 178 163 198 094 181 025 157 627

Панарамы рэдагаваць

Панарама з крэйдавай гары
Краматорскі ландшафтны парк

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць