Джэноа Генуя

італьянскі футбольны клюб з Генуі

«Джэноа» (па-італьянску: Genoa) — італьянскі футбольны клюб з гораду Генуя. Заснаваны ў 1893 годзе. Дзевяціразовы чэмпіён Італіі й аднаразовы ўладальнік Кубка Італіі. Нягледзячы на тое, лёгкаатлетычны й крыкетны клюбы былі заснаваны ў 1893 годзе ангельцамі як брытанскі спартовы клюб за мяжой, гульцамі ў гэтым таварыстве былі выключна падданыя ангельскай кароны да 10 красавіка 1897 году, калі склад быў адчынены для італьянскіх грамадзянаў[2]. Футбольная сэкцыя клюбу быў створана ў 1897 годзе Джэймзам Рычардсанам Спэнсьлі, што робіць футбольную каманду найстарэйшым існуючым клюбам у сваім родзе ў Італіі[3].

Джэноа
Поўная назва па-італьянску: Genoa Cricket and Football Club
Заснаваны 7 верасьня 1893
Горад Генуя, Італія
Стадыён Люіджы Фэрарыс
Умяшчальнасьць: 36 536
Прэзыдэнт Альбэрта Дзангрыльлё[d][1]
Кіраўнік 777 Partners[d][1]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2022—2023 Сэрыя Б, 2 месца (падвышэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
genoacfc.it (італ.)​ (анг.)

Падчас сваёй доўгай гісторыі «Джэноа» перамагала ў спаборніцтве Сэрыі А дзевяць разоў. Першы тытул «Джэноа» быў здабыты ў першым чэмпіянаце ў 1898 годзе, а апошні ў сэзоне 1923—1924 гадоў. Гістарычна склалася так, што «Джэноа» зьяўляецца чацьвёртым найбольш пасьпяховым італьянскім клюбам[4].

Клюб праводзіць свае хатнія матчы на стадыёне «Люіджы Фэрарыс», які здольны зьмясьціць 36 536 чалавек[5]. Гэтая пляцоўка зьяўляецца хатняй для клюбу з 1911 году. З 1946 году стадыён таксама выкарыстоўваецца як хатняя арэна для іншага футольнага клюбу з гораду «Сампдорыі». «Джэноа» большую частку сваёй пасьляваеннай гісторыі праводзіць паміж Сэрыяй А і Сэрыяй Б.

Гісторыя рэдагаваць

Клюб быў заснаваны 7 верасьня 1893 году як «Гэнуэскі крыкетны й атлетычны клюб» (анг. Genoa Cricket & Athletic Club)[6]. Першапачаткова клюб спаборнічаў толькі ў лёгкай атлетыцы й крыкеце. З-за таго, што клюб быў створаны, каб прадстаўляць Ангельшчыну за мяжой, арыгінальныя футболкі былі белага колеру, то бок такога ж колеру, як і кашулі нацыянальнай зборнай Ангельшчыны[6].

З адкрыцьцём футбольнай сэкцыі было прынята рашэньне ад дазволе ўдзелу італьянскіх грамадзянаў у дзейнасьці клюбу. Першы таварыскі матч «Джэноа» праводзіла дома супраць зьмешанай каманды турынскіх клюбаў «Інтэрнацыянале» й «Тарынэзэ», дзе генуэскі клюб трываў паразу зь лікам 1:0[6]. Неўзабаве пасьля гэтага «Джэноа» атрымаў сваю першую перамогу ў выязным матчы супраць клюбу «Алесандрыя» зь лікам 2:0. Таварыскія матчы таксама мелі месца супраць камандаў розных брытанскіх суднаў, якія прыходзілі ў порт Генуі.

Склад рэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Хасэп Мартынэс 1998
2   ПА Мортэн Торсьбю (ар. Уніён) 1996
3   Аб Аарон Мартын 1997
4   Аб Коні Дэ Вінтэр (ар. Ювэнтус) 2002
5   ПА Эміль Богінэн (ар. Салернітана) 1999
8   ПА Кевін Строотман 1990
9   Нап Вітыньня (ар. Марсэль) 2000
10   Нап Жуніёр Мэсіяс 1991
11   Нап Альбэрт Гудмундсан 1997
13   Аб Матыя Бані 1993
14   Аб Алясандра Вальяка 1998
16   Бр Ніколя Леалі 1993
17   ПА Руслан Маліноўскі 1993
18   Нап Калеб Экубан 1994
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19   Нап Матэо Рэтэгі 1999
20   Аб Стэфана Сабэльлі 1993
22   Аб Хаан Васкес 1998
23   Аб Джорджа Чытадыні (ар. Монца) 2002
30   Нап Дэйвід Анкее 2002
32   ПА Мортэн Фрэндруп 2001
33   Аб Алян Матура 2004
38   Бр Сымонэ Кальвані 2005
39   Бр Даніеле Самарыва 1997
47   ПА Мілан Бадэль (капітан) 1989
55   Аб Рыджэсыяна Гапс (ар. Вэнэцыя) 1993
90   Аб Джэд Спэнс (ар. Тотэнгэм) 2000
  Бр Франц Штольц 2001

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць