Генадзь Лоска (8 студзеня 1975, Белаазёрск9 верасьня 2020, Белаазёрск[1] ) — беларуска-польскі музыка, вакаліст, кампазытар і гітарыст, рок- і блюз-выканаўца.

Генік Лоска
Дата нараджэньня 8 студзеня 1975(1975-01-08)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 10 верасьня 2020(2020-09-10) (45 гадоў)
Месца сьмерці
Занятак аўтар-кампазытар, пясьняр
Жанры рок-музыка
Інструмэнты гітара
Сайт gienekloskaband.art.pl (пол.)

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Пачаў граць на гітары ў 14 год. Быў лідэрам гурту Seven B, які быў папулярны ў Гародне ў 1990-х. Ён у 1993 годзе паехаў на «Басовішча». Потым праз год зноў, пасьля чаго не вярнуўся на Беларусь, зарабляў у Польшчы, як вулічны музыка, пабудаваў сабе трохпакаёўку ва Ўроцлаве.

Стаў вядомым у Польшчы пасьля перамогі ў музычным шоў X-Factor у 2011 годзе. Пасьля гэтага пераехаў жыць у Варшаву. Выдаў тры альбомы разам з гуртом Seven B і два альбомы з гуртом Gienek Loska Band. Ягоная плыта Hazardzista (2011) атрымала званьне залатой.

У 2016 годзе з Генікам Лоскам здарыўся мікраінсульт, паралізавала частка сківіцы і язык. Ён атрымаў групу інваліднасьці і скончыў музычную кар’еру.

У сьнежні прыехаў на Беларусь да маці. 6 траўня 2018 ён зьбіраўся вяртацца ў Польшу, але 5 траўня ў яго здарыўся масіўны інсульт[2][3]. Ён больш двух год знаходзіўся ў коме. З таго часу музыка быў пад апекай маці, лекараў, фізыятэрапэўтаў і масажыстаў. Выдаткі, зьвязаныя зь лячэньнем, аплачваў Польскі музычны фонд.

Асабістае жыцьцё рэдагаваць

Ад першага шлюбу мае дачку Алесю. У Варшаве жыў разам з Агнешкай Ставіцкай.

Творчасьць рэдагаваць

Альбомы рэдагаваць

  • 2009 — Lepiej niż wczoraj
  • 2011 — Hazardzista
  • 2013 — Dom

Трэкі рэдагаваць

  • 2011 — „W jedną stronę bilet”
  • 2011 — „Dusza”
  • 2011 — „Highwayman”

Тэлевізійныя праграмы рэдагаваць

  • 2004 — Szansa na sukces
  • 2010 — Mam talent!
  • 2011 — X Factor

Крыніцы рэдагаваць