Дэйвід Пэтрэўс: розьніца паміж вэрсіямі

вайсковец ЗША
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Палітык |імя = Дэвід Пэтрэус <Br />David Petraeus |жанчына = <!-- любое з...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 01:08, 6 лістапада 2012

Дэвід Хоўэл Пэтрэус (па-ангельску: David Howell Petraeus; нарад. 7 лістапада 1952, Карнуол-на-Хадсоне, штат Нью-Ёрк) — амэрыканскі генэрал, камандуючы Цэнтральным камандаваньнем ЗША з 31 кастрычніка 2008 па 30 чэрвеня 2010 году. Быў камандуючым Шматнацыянальнымі сіламі ў Іраке зь лютага 2007 па верасень 2008 году. Зь ліпеня 2010 па ліпень 2011 году камандуючы сіламі ЗША і НАТА ў Афганістане[2]. Атрымаў мянушку «King David» — «Цар Давыд».[3]. Зь верасьня 2011 г. займае пасаду дырэктара ЦВУ.

Дэвід Пэтрэус
David Petraeus
20-ы дырэктар ЦВУ
6 верасьня 2011 году — цяперашні час
Прэзыдэнт: Барак Абама
Папярэднік: Леон Панэта
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 7 лістапада 1952(1952-11-07) (71 год)
Карнуол-на-Хадсоне, штат Нью-Ёрк
Партыя:
Сужэнец: Голі Ноўлтон[d]
Дзеці: Стывэн Пэтрэўс[d]
Бацька: Sixtus Petraeus[d][1]
Маці: Miriam Howell[d][1]
Адукацыя:
Узнагароды:

Вайсковая кар’ера

Дэвід Пэтрэус нарадзіўся ў 1952 годзе ў сям’і амэрыканцаў галяндзкага паходжаньня. Ягоны бацька быў капітанам марскога судна, якое эмігравала ў ЗША зь Нідэрляндаў пасьля Другой сусьветнай вайны.

Пасьля заканчэньня школы паступіў у вайсковую акадэмію Вэст-Пойнт у 1970 годзе. Скончыў яе ў 1974 годзе, занадта позна, каб прыняць удзел у Віетнамскай вайне. У войску служыў галоўным чынам у лёгкай пяхоце, хоць часам прызначаўся ў мэханізаваныя часткі, на штабныя пасады і ў навучальныя ўстановы.

Пасьля мінаньня курсу навучаньня ў школе рэйнджэраў, праходзіў службу ў 509-м парашутна-дэсантным батальёне (Вічэнца, Італія). Затым, са студзеня 1979 па травень 1982 году служыў у 24-й пяхотнай (мэханізаванай) дывізіі ў Форт-Сьцюарт (Джорджыя): памагатым начальніка апэратыўнага аддзела штаба 2-й брыгады (студзень — ліпень 1979), камандзір роты «А» і афіцэр апэратыўнага аддзела 2-го батальёну 19-га пяхотнага палка (ліпень 1979 — травень 1981), адзьютант камандуючага дывізіяй (травень 1981- травень 1982).

У траўні 1982 — чэрвені 1983 году вучыўся ў Камандна-штабным каледжы войска ЗША. Атрымаў прэмію ім. генэрала Джорджа Маршалла, як лепшы выпускнік 1983 гады ў гэтым каледжы. З чэрвеня 1983 па чэрвень 1985 гады Петрэус вучыўся ў Прынстанскім унівэрсытэце. Зь ліпеня 1985 па чэрвень 1987 гады працаваў асістэнтам прафэсара міжнародных адносін у Ваеннай акадэміі ЗША ў Вест-Пойнте.

Атрымаў ступень магістра ў вобласьці дзяржаўнага ўпраўленьня (1985 г.), і дактара філязофіі у вобласьці міжнародных адносінаў (1987 г.) у Школе грамадзкіх і міжнародных адносінаў Вудра Вільсана пры Прынстанскім унівэрсытэце. Яго доктарская дысэртацыя «Амэрыканскія вайскоўцы і ўрокі Віетнамскай вайны» разглядала ўплыў вайны ва Віетнаме на амэрыканскую вайсковую думку.

З чэрвеня 1987 па чэрвень 1988 году Пэтрэус служыў вайсковым памагатым Вярхоўнага галоўнакамандуючага сіламі саюзьнікаў у Эўропе генэрала Джона Гэльвіна. З чэрвеня 1988 году па чэрвень 1989 году ён праходзіў службу ў якасьці афіцэра па апэрацыях 2-га батальёна 30-га пяхотнага палка, а затым да жніўня таго ж году, афіцэрам па апэрацыях 1-й брыгады 3-й пяхотнай дывізіі Войскаў ЗША ў Нямеччыне.

Са жніўня 1989 па жнівень 1991 году быў сакратаром і намесьнікам старэйшага памагатага начальніка штабу Войскаў ЗША генэрала Карла Вуона. У жніўні 1991 — ліпені 1993 году камандаваў 3-м батальёнам 187-га пяхотнага палка 101-й паветрана-дэсантнай дывізіі. На гэтым пасту ён быў паранены ў грудзі стрэлам зь вінтоўкі M-16 у выніку інцыдэнту на баявых стрэльбах. Яго апэраваў хірург Біл Фрыст, будучы лідэр сэнацкай большасьці ў кангрэсе ЗША.

У ліпені 1993 — жніўні 1994 гг. зьяўляўся памагатым начальніка штабу 101-й паветрана-дэсантнай дывізіі па плянаваньні, апэрацыям і падрыхтоўцы асабовага складу. Са жніўня 1994 па студзень 1995 году вучыўся па стыпэндыі ў школе дыпляматычнай службы імя Эдмунда А. Ўолша пры Джорджтаўнскім унівэрсытэце. У студзені 1995 году, Пэтрэусу прыйшлося пакінуць вучобу ў сувязі зь яго прызначэньнем начальнікам апэратыўнага кіраваньня вайсковага штабу місіі ААН у Гаіці, дзе праходзіла міратворчая апэрацыя «Падтрымка дэмакратыі» (па-ангельску: Uphold Democracy).

З чэрвеня 1995 па чэрвень 1997 году служыў у якасьці камандзіра 1-й брыгады 82-й паветрана-дэсантнай дывізіі. З чэрвеня 1997 году Пэтрэус служыў у якасьці выканаўчага памагатага дырэктара Аб’яднанага штабу, а з кастрычніка 1997 году — памагатага старшыні Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў, генэрала Генры Шэлтана.

Са жніўня 1999 па жнівень 2000 году Пэтрэус ізноў праходзіў службу ў складзе 82-й паветрана-дэсантнай дывізіі: спачатку ў якасьці памагатага камандзіра дывізіі па апэрацыях, а затым — выканаўцы абавязкаў камандзіра дывізіі (ліпень-жнівень 2000 г.). У жніўні — верасьні 1999 году адначасова ўзначальваў Камбінаваную аб’яднаную тактычную групу Кувэйт (па-ангельску: Combined Joint Task Force Kuwait) падчас апэрацыі «Дэзэрт спрынг».

Пэтрэус працягваў паднімацца па кар’ерных усходах, у 2000 годзе маючы званьне брыгаднага генэрала ён стаў начальнікам штабу XVIII паветрана-дэсантнага корпусу (са жніўня 2000 па чэрвень 2001). У тым жа годзе падчас парашутнага скачку з-за праблемы з парашутам ён няўдала прызямліўся, атрымаўшы пералом тазу.

У 20012002 гадах удзельнічаў у міратворчай апэрацыі НАТА у Босьніі і Гэрцагавіне у якасьці памагатага начальніка штаба па апэрацыях сіл стабілізацыі НАТА (па-ангельску: NATO Stabilization Force), а затым у якасьці намесьніка камандуючага Аб’яднанай міжведамаснай контртэрарыстычнай апэратыўнай групай ЗША (па-ангельску: US Joint Interagency Counter-Terrorism Task Force). Зь ліпеня 2002 па травень 2004 году камандаваў 101-й паветрана-дэсантнай дывізіяй.

Ірацкая вайна

 
Нікалас Энжел на вуліцы Масула ў пэрыяд камандаваньня 101-й паветрана-дэсантнай дывізіяй. Жнівень 2003 году

Калі ў сакавіку 2003 году пачалося уварваньне англа-амэрыканскіх сілаў у Ірак, Пэтрэус камандаваў 101-й паветрана-дэсантнай дывізіяй. Яго дывізія пасьпяхова дзейнічала пад Кэрбэлай, Хілай і эеджэфам, удзельнічаючы ва ўзяцьці і зачыстцы гэтых гарадоў ад сілаў праціўніка. Сам Пэтрэус аднойчы патрапіў пад абстрэл ірацкіх партызанаў. Пасьля заканчэньня актыўнай фазы баявых дзеяньняў у траўні дывізія была перакінута на поўнач Іраку, прыняўшы кантроль над Масулам і яго навакольлямі. Сярод амэрыканскіх журналістаў хадзіў анэкдот пра звычку Пэтрэуса пытаць у прыпісаных да дывізіі журналістаў, «калі гэта скончыцца» — факт, які дазваляе некаторым зваць генэрала адным зь першых амэрыканскіх камандзіраў, што прадбачылі цяжкасьці пасьля заканчэньня асноўных баявых дзеяньняў. У ліпені салдаты Пэтрэуса выявілі і забілі сыноў Садама Хусэйна — Удэя і Кусэя. Удзел 101-й дывізіі ў грамадзкіх праектах на падкантрольнай ёй тэрыторыі лічыцца вельмі пасьпяховым, што дазволіла Масулу на працягу году заставацца адным з самых спакойных гарадоў Ірака, не закранутых партызанскім рухам. Адзіным буйным здарэньнем у дывізіі было сутыкненьне ў лістападзе 2003 году двух шрубалётаў UH-60 (адзін зь якіх ухіляўся ад абстрэлу зь зямлі), у выніку чаго загінула 17 амэрыканскіх жаўнераў.

101-я паветрана-дэсантная дывізія пакінула Ірак напачатку 2004 году, страціўшы там за год трошкі больш больш чым 60 жаўнераў загінулымі. У чэрвені Пэтрэус быў узвышаны да генэрал-лейтэнанту і прызначаны старшынёй Шматнацыянальнага камандаваньня па перадачы бясьпекі ў Іраку (Multi-National Security Transition Command Iraq), які займаецца падрыхтоўкай новай ірацкай паліцыі і войскаў. У пэрыяд яго знаходжаньня на гэтым пасту сілы бясьпекі Ірака значна павялічыліся, хоць падрыхтоўка асабовага складу часьцяком пакідала жадаць шмат лепшага. Пэтрэус шматкроць наведваў розныя ірацкія падразьдзяленьні зь інспэкцыямі. У верасьні 2005 году вярнуўся ў ЗША.

З кастрычніка 2005 па люты 2007 году генэрал Пэтрэус быў камандзірам вайсковай базы Форт-Лівэнўорт (Канзас) і начальнікам зьмесцаванага тут Армейскага агульнавайсковага цэнтру (U.S. Army Combined Arms Center).[4] Разам з генэралам марской пяхоты Джэймсам Мэтысам ён склаў Палявое кіраўніцтва 3-24 (FM 3-24), сталае афіцыйнай контрпартызанскай дактрынай Войскі ЗША.

Камандуючы Шматнацыянальнымі сіламі

У студзені 2007 гаду прэзыдэнт ЗША Джордж Буш-мл. у ліку мерапрыемстваў новай стратэгіі ў Іраку назваў замену камандуючага Шматнацыянальнымі сіламі ў Іраку Джорджа Кэйсі генэралам Нікаласам Энжэлам. 24 студзеня Пэтрэус выступіў перад эенатам, выказаўшы свае ідэі адносна новай прэзыдэнцкай стратэгіі. Лідэр рэспубліканцаў у Сэнаце Мітч Маканэл заявіў: «Цяпер мы маем лепшага генэрала для кіраўніцтва апэрацыямі ў Іраку. Акрамя яго з гэтым не зладзіцца ніхто. Мы павінны даць яму шанец» [1]. Сэнат зацьвердзіў Пэтрэуса на новым пасту 81 голасам «за» пры адсутнасьці галасоў «супраць», нягледзячы на скептычнае стаўленьне шэрагу сэнатараў да новай стратэгіі Буша. Перад вяртаньнем ў Ірак Пэтрэус набраў групу афіцэраў з вышэйшай адукацыяй у якасьці сваіх дараднікаў. Цырымонія зьмены камандаваньня адбылася ў Багдадзе 10 лютага 2007 гаду. Узначальваў Шматнацыянальныя сілы да 16 верасьня 2008 году.

Старшыня Цэнтральнага камандаваньня

26 чэрвеня 2008 году Сэнацкі камітэт па справах узброеных сілаў Кангрэсу зацьвердзіў кандыдатуру Пэтрэуса на пост старшыні Цэнтральнага камандаваньня ўзброеных сілаў ЗША [2]. Узначальваў камандаваньне з 31 кастрычніка 2008 па 30 чэрвеня 2010 году.

З 4 ліпеня 2010 па 18 ліпеня 2011 году камандаваў Міжнароднымі сіламі садзейнічаньня бясьпекі ў Афганістане.

Сышоў у адстаўку з Узброеных сілаў 31 жніўня 2011 году.[5]

Дырэктар ЦВУ

28 красавіка 2011 году Пэтрэус быў прадстаўлены прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамай да пасады дырэктара ЦВУ.[6] 30 чэрвеня яго кандыдатура была ўхвалена Сэнатам ЗША.[7] Дэвід Пэтрэус прыступіў да выкананьня сваіх бягучых абавязкаў 6 верасьня 2011 году.[8]

Уласнае жыцьцё

Пэтрэус жаніўся на Хольлі Ноўлтан адразу пасьля заканчэньня Вэст-Пойнта (Хольлі была дачкой генэрала Ўільяма Ноўлтана, у той момант займалага пост супэрінтэнданта Вэст-Пойнта, гэта значыць дырэктары акадэміі). У іх двое дзяцей, сын і дачка.

Прысваеньне вайсковых званьняў

  • Другі лейтэнант — 5 чэрвеня 1974
  • Першы лейтэнант — 8 жніўня 1976
  • Капітан — 8 жніўня 1978
  • Маёр — 1 жніўня 1985
  • Падпалкоўнік — 1 красавіка 1991
  • Палкоўнік — 1 верасьня 1995
  • Брыгадны генэрал — 1 студзеня 2000
  • Генэрал-маёр — 1 студзеня 2003
  • Генэрал-лейтэнант — 18 траўня 2004
  • Генэрал — 26 студзеня 2007

Вонкавыя спасылкі

Крыніцы

  1. ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
  2. ^ Сэнат зацьвердзіў Пэтреуса камандуючым у Афганістане BBV, 30 чэрвеня 2010 г
  3. ^ Rolling Stone Magazine, «King David’s War» February 2, 2011
  4. ^ Dodig.mil, «Lieutenant General David H. Petraeus».
  5. ^ U.S. Department of Defense, "Petraeus Garners Praise at Retirement Ceremony, " Aug. 31, 2011.
  6. ^ Obama Announces Changes to National Security Team The New York Times Праверана April 28, 2011 г.
  7. ^ BBC News, «US Gen David Petraeus confirmed as CIA director», June 30, 2011.
  8. ^ Reuters, «Petraeus sworn in as new CIA chief», September 6, 2011.