Спрут (тэлесэрыял)

італьянска-францускі тэлесэрыял (1984—2001)

«Спрут» (па-італьянску: La Piovra, [la ˈpjɔːvra]) — італьянска-францускі тэлесэрыял пра барацьбу паліцыі з сыцылійскай мафіяй і карупцыяй у найвышэйшых эшэлёнах улады. Першая частка, якая складаецца з 6 сэрыяў, была сфільмаваная і прэзэнтаваная ў 1984 року. Пасьля посьпеху былі зьнятыя яшчэ 9 частак.

Спрут
La Piovra
Выява лягатыпу
Жанр палітычны дэтэктыў
драма
Стваральнік Сэржыў Сыльва[d]
Сцэнарыст
Рэжысэр
У ролях
Кампазытар
Краіна
Колькасьць сэзонаў 10
Колькасьць сэрыяў 48
Мова італьянская
Трансьляцыя
Тэлеканал RAI
На экранах 1984—2001 —
Храналёгія
Наступны Спрут 2
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Старонка на IMDb

«Спрут» быў адным з найбольш папулярных тэлесэрыялаў у СССР.

 
Мікеле Плячыда — галоўны актор першых чатырох частак тэлесэрыялу
Актор Роля
Мікеле Плячыда Карада Катані камісар Карада Катані
Франсуа Пэр’е Тэразіні адвакат Тэразіні
Барбара Дэ Росьсі Рафаэля «Тыці» Пэччы-Шалёя маркіза Рафаэля «Тыці» Пэччы-Шалёя
Патрысія Мілярдэ Сыльвія Конці судзьдзя Сыльвія Конці
Рэма Джыронэ Тана Карыдзі Тана Карыдзі
Рауль Бова Джаньні Брэда («Спрут 7»), Карлё Аркуці («Спрут 8» і («9»)) Джаньні Брэда («Спрут 7»), Карлё Аркуці («Спрут 8» і («9»))
Віторыё Мэцаджорна Давідэ Лівэра Давідэ Лівэра
Бруно Крэмэр Антоніё Эсьпіноза Антоніё Эсьпіноза
Флярында Болкан Вольга Камастра графіня Вольга Камастра
Даніеля «М’ета» Мільета Разарыя Альбанэзэ Разарыя Альбанэзэ
Люка Цынгарэцьці П’етра Фавіньяна П’етра Фавіньяна
Клёд Рыч Філіпа Разі Філіпа Разі
Жан-Люк Бідо Давідэ Фаэці Давідэ Фаэці
Франсуа Мартурэ Эрнэста Конці сэнатар Эрнэста Конці

Працягі сэрыялу

рэдагаваць
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Рок выхаду 1984 1985 1987 1989 1990 1992 1995 1997 1998 2001
Сэрыяў 6 6 7 6 5 6 6 2 2 2
Агулам хвілінаў 402 384 430 600 522 600 627 220 220 200
рэжысэр Дам’яна Дам’яні Так
рэжысэр Флярэстана Ванчыні Так
рэжысэр Люіджы Пэрэльлі Так Так Так Так Так Так
рэжысэр Джакама Бацьята Так Так
  Мікеле Плячыда / Карада Катані Так Так Так Так
  Ніколь Жамэ / Эльза Катані Так Так
  Карыдзьдзі Нардульлі / Паоля Катані Так Так
  Франсуа Пэр’е / адвакат Таразіні Так Так Так
  Рэната Моры[a] / Джузэпэ Альтэра Так Так
  Флярында Болькан / Вольга Камастра Так Так Так
  Рэма Джыронэ / Тана Карыдзьдзі[b] Так Так Так Так Так Так
  Ана Торэнт / Марыя Карыдзьдзі[c] Так Так
  Бруно Крэмэр / Антоніё Эсьпіноса Так Так Так
  Патрысія Мільлярдэ / Сыльвія Конці Так Так Так Так Так
  Віторыё Мэцаджорна / Давідэ Ліката Так Так
  Рауль Бова / Джаньні Брэда[d] і Карлё Аркуці[e] Так Так Так

Восьмая (Спрут 8: Скандал) і дзявятая (Спрут 9: Пакт) часткі не зьвязаныя з галоўнай сюжэтнай лініяй «Спруту». Дзеяньне адбываецца на Сыцылыі прыкладна за 20 гадоў да пачатку асноўных падзеяў сэрыялу. У галоўнай ролі — Рауль Бова (Карлё Аркуці).

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць
  • На ролю Катані разглядалі кандыдатуру Франка Нэра.
  • На зьезьдзе партыйнай моладзі ў месьце Ольбія прэм’ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі накінуўся з крытыкай на аўтараў кніг і фільмаў пра мафію. «Калі я даведаюся, хто зьяўляецца аўтарам „Спрута“, дык, клянуся, я прыдушу яго», — заявіў ён[1]. Варта адзначыць, што сам Бэрлюсконі ў 2013 року быў прыгавораны да 7 гадоў пазбаўленьня волі і пажыцьцёвай забароны займаць дзяржаўныя пасады па абвінавачаньні ў прастытуцыі непаўнагадовых і злоўжываньні службовым становішчам.
  • Чацьвертая частка раману «Спрут» мае два сканчэньні — трагічны, выкладзены ў фільме, і другі, у якім Катані застаецца жывы. Такое раздваеньне суправаджаецца камэнтарам аўтара.
  • У фінальных тытрах заключнай сэрыі 1-га сэзону тэлесэрыялу ёсьць адна хіба: актор Джанпаоля Сакароля падпісаны як «Джанкарлё Сакароля».
  • У першым сэзоне на мэмарыяльнай дошцы Леа Дэ Марыі ва ўправе паліцыі стаіць дата «14.04.56—28.10.83», а ў другім сэзоне, на надмагільлі Паолі Катані на могілках, пазначаны год сьмерці «1981».

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  • Мафія — ролевая псыхалягічная гульня, створаная ў 1986 року паводле матываў тэлесэрыялу.
  1. ^ У «Спруце 8» зыграў дона Альбанэзэ
  2. ^ У «Спруце 8» ролю маладога Тана Карыдзьдзі выканаў Прыма Рэджані
  3. ^ У «Спруце 8» ролю маладой Марыі Карыдзьдзі выканала Рамона Бадэску
  4. ^ У «Спруце 7»
  5. ^ У «Спруце 8» і «Спруце 9»

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць