Спрут 3
«Спрут 3» (па-італьянску: La piovra 3) — трэці сэзон італьянскага тэлесэрыялу «Спрут», прадстаўлены ў 1987 року. Рэжысэр — Люіджы Пэрэльлі, у галоўных ролях — Мікеле Плячыда, Джульяна дэ Сыё, Ален Кюні, Рэма Джыронэ. Першая сэрыя сямісэрыйнага сэрыялу выйшла на канале «Rai Uno» 5 красавіка 1987.
Спрут 3 | |
La piovra 3 | |
Жанр | дэтэктыў драма |
---|---|
Стваральнік | Ennio de Concini[d] |
Сцэнарыст |
|
Рэжысэр | Люіджы Пэрэльлі |
У ролях | |
Кампазытар | Эньё Марыконэ |
Краіна | |
Колькасьць сэрыяў | 7 |
Мова | італьянская |
Вытворчасьць | |
Прадусар | Кляўдыя Аляізі |
Апэратар | Ніна Чэлестэ |
Мантаж | Франка Фратычэльлі |
Вытворчасьць |
|
Трансьляцыя | |
Тэлеканал | Rai Uno |
На экранах | 5 красавіка 1987 — 13 красавіка 1987 (37 гадоў таму) — |
Храналёгія | |
Папярэдні | Спрут 2 |
Наступны | Спрут 4 |
Сюжэт
рэдагавацьЗ ЗША прыйшла замова на продаж нейкай арабскай краіне ядзернай сыравіны (урану), колькасьці якое дастаткова для вырабу 3 атамных бомбаў. Апэрацыю зьдзяйсьняе мафія, кошт дастаўкі грузу — 1 трыльён ліраў. Апэрацыю праводзіць міжнародны кантрабандыст Кемаль Іфтэр, які валодае сеткай прадпрыемстваў і прадстаўніцтваў па ўсім сьвеце. Шлях грузу праходзіць праз Балканы, Італію.
Мноства людзей у Італіі хочуць увайсьці ў Іфтэрава прадпрыемства, сярод іх: прафэсар Джанфранка Ляўдэа, які меў з Іфтэрам падобныя справы даўней, аднак цяпер ён, стваральнік мафіёзнай асацыяцыі «Італа», разгромленай Карада Катані, знаходзіцца ў 5-гадовым зьняволеньні; Дына Алесьсі, загадчык банку «Антынары», які падманам і шантажом уцягвае банк «Антынары» і ягонага ўласьніка Карлё Антынары ў справу Іфтэра; прафэсар Матынэра, значная асоба ў палітыцы, які мае сувязі з сакрэтнымі службамі; адвакат Тэразіні, які карыстаецца заступніцтва самай вершаліны італьянскай мафіі; Тана Карыдзі, адданы памагаты Ніколя Антынары, заснавальніка банку «Антынары». Тана паступова набірае вагу і ў выніку крывавага перадзела, у якім гінуць шматлікія змагары за месца ў гэтай угодзе, становіцца галоўным удзельнікам угоды Іфтэра ў Італіі.
Мноства людзей гіне, намагаючыся выкрыць гэтую ўгоду: жонка падманутага і забітага турэмнага службоўца Антоніё Вівіяні; лекар з больніцы; агент амэрыканскай фэдэральнай службы па барацьбе з наркотыкамі Бэрт ды Даната і ягоная брыгада; абат Лявана; амаль уся сям’я Антынары. Мафія высочвае і Карада Катані, аднак замахі на яго няўдалыя.
Угода ў выніку не зьдзяйсьняецца. Дзякуючы Карада Катані кантэйнэр з уранам, схаваны ў легкавіку, перахоплены на катэры, якім Іфтэр зь іншымі мафіёзі зьбіраліся сплыць па-за межы тэрытарыяльных водаў Італіі. Аднак каб кантэйнэр ня трапіў у рукі паліцыі, на загад Кемаля Іфтэра аўтамабіль з радыяактыўным грузам у апошні момант скідаюць у мора.
У ролях
рэдагавацьАктор | Роля |
---|---|
Мікеле Плячыда | камісар Карада Катані |
Джульяна дэ Сыё | Джулія Антынары |
Ален Кюні | Ніколя Антынары |
Рэма Джыронэ | Тана Карыдзі |
Мары Ляфарэ | Ганна Антынары |
Люіджы Дэ Філіпа | судзьдзя Вэнтуры |
Франсыска Рабаль | абат Лёвані |
П’ер Ванэк | Карлё Антынары |
Ліна Капалік’ё | прафэсар Матынэра |
Поль Герс | прафэсар Джанфранка Ляўдэа |
Сайрус Ілаяс | агент УБН Бэрт Ды Даната |
Франка Трэвізі | Кемаль Іфтэр |
Аліса ды Джузэпэ | Грэта Антынары |
Адальбэрта Марыя Мэрлі | Дына Алесьсі |
Франсуа Пэр’е | адвакат Тэразіні |
Марчэльлё Туска | мафіёзны бос «У Папа» |
Джамп’ера Альбэртыні | сэнатар Тарсоні |
Ніколя Ды Пінта | манах Бэрнарда |
Разэльля Манака | Разарыя |
Калёджэра Бута | Сальва |
Скот Ірык | агент Сымс |
Джон Лімэр | агент Боб К’ёчча |
Антонія П’яцца | сыньёра Вівіані |
Антоніё Арлянда | агент Леа Сэтымэльлі |
Гвіда Чэрнільля | камісар Ды Вэнанца |