Спрут 1
«Спрут» (па-італьянску: La piovra) — першы сэзон італьянскага тэлесэрыялу «Спрут», прадстаўлены ў 1984 року. Рэжысэр — Дам’яна Дам’яні, у галоўных ролях — Мікеле Плячыда, Барбара Дэ Росьсі, Франсуа Пэр’е, Флярында Болкан, Анджэля Інфанці, Ніколь Жамэ, Карыдзі Нардульлі. Першая сэрыя шасьцісэрыйнага сэрыялу выйшла на канале «Rai Uno» 11 сакавіка 1984.
Спрут | |
La piovra | |
Жанр | дэтэктыў драма |
---|---|
Сцэнарыст | Эньё дэ Канчыні |
Рэжысэр | Дам’яна Дам’яні |
У ролях | |
Кампазытар | Рыц Арталяні |
Краіна | |
Колькасьць сэрыяў | 6 |
Мова | італьянская |
Вытворчасьць | |
Прадусар |
|
Апэратар | Сэбаст’яна Чэлестэ |
Мантаж | Энца Мэніконі |
Трансьляцыя | |
Тэлеканал | Rai Uno |
На экранах | 11 сакавіка 1984 — 19 сакавіка 1984 (40 гадоў таму) — |
Храналёгія | |
Наступны | Спрут 2 |
Сюжэт
рэдагавацьУ сыцылійскае места Трапані (у фільме назва ня згадваецца) на месца забітага начальніка крымінальнай паліцыі Аўгуста Марынэа прызначаны дасьведчаны прафэсіянал — камісар Карада Катані (Мікеле Плячыда). Катані пераяжджае са сваёй жонкай Эльзай (Ніколь Жамэ) і 12-гадовай дачкою Паоляй (Карыдзі Нардульлі). На адпяваньні Марынэа ў размове са сваім сябрам і падначаленым Леа Дэ Марыям (Масіма Банэцьці) ён высьвятляе, што ў той самы дзень, калі загінуў камісар, адбылася яшчэ адна сьмерць — пакончыла з сабою графіня Элеанора Пэччы-Шалёя. Катані знаёміцца зь ейнай дачкою Рафаэляй па мянушцы Тыці (Барбара Дэ Росьсі). Ён высьвятляе, што Тыці — наркаманка, якую забясьпечвае гераінам мясцовы мафіёза Сантэ Чырына́ (Анджэля Інфанці). Чырына, які таксама знаходзіцца ў любоўных стасунках зь Тыці, ладзіць пакушэньне на Катані, аднак трапляе ў турму. Катані ўступае ў сувязь зь Тыці. У месьце адбываецца другое забойства — ад куляў кілера гіне Леа Дэ Марыя.
Расьсьледуючы забойства Дэ Марыі, Катані высьвятляе, што асобы, якія займаюць выбітнае становішча ў месьце, зьвязаныя з наркамафіяй. Адвакат Таразіні (Франсуа Пэр’е) адкрыта абараняе злачынцаў, рахункі шматлікіх прадпрыемстваў у банку Раванузы (Джофры Коплстан) выкарыстоўваюцца дзеля адмываньня наркапрыбыткаў. Ён таксама даведваецца, што камісара Марынэа і маркізу забіў Чырына. Катані, заручыўшыся (як ён лічыў) падтрымкай свайго патрона з Рыму Сэбаст’яна Каньніта (Жак Дакмэн), пачынае праводзіць арышты мафіёзі і рахункаў падазроных фірмаў. Мясцовае тэлебачаньне разгортвае кампанію па крытыцы дзейнасьці паліцыі. Мафія выкрадае дачку Катані і патрабуе ад яго спыненьня дзейнасьці.
Катані вымушаны выканаць пастаўленыя ўмовы, касуючы пастановы пра арышт грузаў з наркотыкамі. Адначасна некалькі ілжэсьведкаў мафіі абвясьцілі, што Чырына зусім не намагаўся забіць Катані, а толькі быў абгавораны апошнім. Мафія вяртае яму дачку, якая ў часе выкраданьня была згвалтаваная. Катані праз Таразіні патрабуе выдаць гвалтаўніка. Вызвалены Чырына прыносіць Тыці гераін, тая выскоквае з вакна. Пасьля ён прывозіць камісару ў багажніку аўтамабіля труп ужо задушанага гвалтаўніка. Злодзей намагаецца расправіцца і з Катані, але той другім разам арыштоўвае яго. На загад Таразіні Чырыну забіваюць у турме.
У ролях
рэдагавацьАктор | Роля |
---|---|
Мікеле Плячыда | камісар Карада Катані |
Барбара Дэ Росьсі | маркіза Рафаэля «Тыці» Пэччы-Шалёя |
Флярында Болкан | графіня Вольга Камастра |
Франсуа Пэр’е | адвакат Тэразіні |
Анджэля Інфанці | Сантэ Чырына |
Піна Каліццы | Наньні Сантамарыя |
Ніколь Жамэ | жонка Карада Эльза Катані |
Поль Герс | прафэсар Джанфранка Ляўдэа |
Рэната Моры | віцэ-камісар Джузэпэ Альтэра |
Масіма Банэцьці | віцэ-камісар Леа Дэ Марыя |
Жак Дакмэн | прафэсар Сэбаст’яна Каньніта |
Джофры Коплстан | Альфрэда Равануза |
Карыдзі Нардульлі | Паоля Катані |
Флявіё Буччы | дон Манфрэдзі Сантамарыя |
Эўрыльля Дэль Бона | Ганна Каруза |
Мікеле Абруцца | Руджэра |