Спрут 6
«Спрут 6 — Апо́шні сакрэ́т» (па-італьянску: La piovra 6 — L’ultimo segreto) — шосты сэзон італьянскага тэлесэрыялу «Спрут», прадстаўлены ў 1992 року. Рэжысэр — Люіджы Пэрэльлі, у галоўных ролях — Віторыё Мэцаджорна, Патрысія Мілярдэ, Рэма Джыронэ, Фэручча дэ Чэрэза, Ксавіе Дэлюк, П’ер Мандзі. Першая сэрыя шасьцісэрыйнага сэрыялу выйшла на канале «Rai Uno» 30 лістапада 1992.
Спрут 6 | |
La piovra 6 | |
Жанр | дэтэктыў драма |
---|---|
Сцэнарыст |
|
Рэжысэр | Люіджы Пэрэльлі |
У ролях | |
Кампазытар | Эньё Марыконэ |
Краіна | |
Колькасьць сэрыяў | 6 |
Мова | італьянская |
Вытворчасьць | |
Прадусар | Кляўдыя Аляізі |
Апэратар | Марчэлё Гацьці |
Мантаж |
|
Вытворчасьць |
|
Даўжыня сэрыі | 600 хв |
Трансьляцыя | |
Тэлеканал | Rai Uno |
На экранах | 30 лістапада 1992 — 21 сьнежня 1992 (31 год таму) — |
Храналёгія | |
Папярэдні | Спрут 5 |
Наступны | Спрут 7 |
Сюжэт
рэдагавацьНа колішняга паліцыянта Давідэ Лікату, які ў папярэднім сэзоне займаўся пошукам злачынцаў, што вынішчылі ўсіх чальцоў ягонага аддзелу, адбываецца замах. Ён выжывае, аднак сур’ёзна паранены і вымушаны прайсьці працяглы курс рэабілітацыі. Тым часам крыважэрны мафіёзны бос Амількарэ Атыліё Брэна зьнішчае стары «Купал(it)», каб самому стаць кіраўніком мафіі.
Судзьдзя Сыльвія Конці перавялася ў Мілян, дзе рассьледуе загадкавае забойства фатографа Бэліні. Сюды ж прыехаў Ліката на сустрэчу з Эсьпінозам, вызваленым з турмы па стане здароўя; Эсьпіноза раскрывае яму, што выканаўцам замаху на Лікату быў Бэліні. Ліката намерваўся вярнуцца ў ЗША да сына, аднак генэрал Алесіё Амадэі ўгаворвае яго ўзначаліць Апэратыўны сьледчы аддзел — урадавае сакрэтнае падразьдзяленьне, якое можа выкарыстоўваць сродкі, недаступныя звычайнай паліцыі. Каб знайсьці злачынцу Тана Карыдзі пасьля ўцёкаў з вар’ятні, Давідэ Ліката выпраўляецца ў Афрыку і знаходзіць таго ў Сэнэгале ў стане дэпрэсіі і злоўжываньня алькаголем. Ліката вяртае Карыдзі ў Італію, дзе Амадэі схіляе таго да супрацоўніцтва ў абмен на зьмяншэньне тэрміну пакараньня.
З дапамогай сувязяў Тана Карыдзі сакрэтная служба Лікаты выходзіць на міжнародную сетку злачынных груповак, якія плянуюць зарабляць грошы на распаўсюджваньні наркотыкаў ва Ўсходняй Эўропе, прыстасаваўшы пад перавалачную базу колішні нацысцкі канцлягер на Захадзе. У выніку спэцаддзел Давідэ Лікаты затрымлівае выканаўцаў і кіраўнікоў апэрацыі мафіі, а новы кіраўнік «Купалу» Брэна гіне — аднак цяпер ягонае месца займае нехта іншы, таму вайна з мафіяй ня скончаная…
У ролях
рэдагавацьАктор | Роля |
---|---|
Віторыё Мэцаджорна | Дэйв Ліката/Давідэ Пардзі |
Патрысія Мілярдэ | пракурорша Сыльвія Конці |
Рэма Джыронэ | Тана Карыдзі |
Фэручча дэ Чэрэза | генэрал Алесіё Амадэі |
Ксавіе Дэлюк | Лёрэнца Рыбэйра |
П’ер Мандзі | Дон Амількарэ Атыліё Брэна |
Люіджы Дыбэрці | Эторэ Салімбэні |
Карын Дакля | Марціна Фэрары |
Ана Торэнт | Марыя Фавіньяна Карыдзі |
Івана Марэскоцьці | фатограф Бэліні |
Марыэля Ды Ляўра | сужыцелька Бэліні Ніна |
Маўра Круч’яна | агент Брача |
Бэатрычэ Маколя | агент Фэдэ |
Тамаза Б’янка | сэржант Джуньі |
Бруно Крэмэр | Антоніё Эсьпіноза |
Арсэта Дэ Росьсі | дачка Антоніё Эсьпінозы Ірэна |
Орса Марыя Герыні | Джузэпэ Карта |
Тоні Спэрандэа | Сантына Роккі |
Гляўка Анарата | айцец Матэа |
Рыкарда Анарата | памочнік Брэна Стынка |
Рудольф Грушынскі | Штэфан Літвак / Тэнэнтэ Кірыў |
Джаньні Гарафала | сын боса Марка Брэна |
Анджэла Гудвін | сыньярына Канэвары |
Зыгфрыд Лёвіц | агент Мілаш Данік |
Ян Цеплы | Ота Варфэль |
П’ер Паоля Кароні | галоўны пракурор Міляну |