Спрут 4

італьянскі тэлесэрыял 1989 року

«Спрут 4» (па-італьянску: La piovra 4) — чацьверты сэзон італьянскага тэлесэрыялу «Спрут», прадстаўлены ў 1989 року. Рэжысэр — Люіджы Пэрэльлі, у галоўных ролях — Мікеле Плячыда, Патрысія Мілярдэ, Рэма Джыронэ, Сымона Каваляры, Бруно Крэмэр. Першая сэрыя шасьцісэрыйнага сэрыялу выйшла на канале «Rai Uno» 5 сакавіка 1989.

Спрут 4
La piovra 4
Жанр дэтэктыў
драма
Сцэнарыст
Рэжысэр Люіджы Пэрэльлі
У ролях
Кампазытар Эньё Марыконэ
Краіна
Колькасьць сэрыяў 6
Мова італьянская
Вытворчасьць
Прадусар Кляўдыя Аляізі
Апэратар Ніна Чэлестэ
Мантаж
  • Джына Барталіні
  • П’ерлюіджы Леанардзі
Вытворчасьць
Трансьляцыя
Тэлеканал Rai Uno
На экранах 5 сакавіка 198920 сакавіка 1989 (35 гадоў таму) —
Храналёгія
Папярэдні Спрут 3
Наступны Спрут 5
  Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Мінулі колькі гадоў пасьля разрыву Карада і Джуліі Антынары. Джулія, галоўная пераемніца банку і капіталаў сям’і Антынары, трагічна загінула — паводле афіцыйнай вэрсіі, у выніку няшчаснага выпадку. Карада жыве горкімі ўспамінамі і працай.

Аднак неўзабаве здараецца надзвычайнае здарэньне — у Міляне забіты ўладальнік казіно Антоніё Тындары, зьвязаны з мафіёзнымі кланамі. Высьвятляецца, што забойца — сыцыліец Сальваторэ Фролё — калісьці быў шарагоўцам коза ностры, які адмовіўся выканаць загад на забойства чалавека; у пакараньне ягоную жонку з маленькай дачкой жыўцом спалілі ў аўтамабілі. Пасьля гэтага Фролё быў прызнаны шалёным і трапіў у псыхіятрычную лякарню.

Мафія двойчы спрабуе забіць Фролё — сьпярша ў лякарні, а пасьля ягонага затрыманьня ў Міляне — падчас транспартаваньня па этапе. Другім разам ён траўмаваны і часткова паралізаваны. Карада Катані і журналіст Давідэ Фаэці спрабуюць высьветліць прычыны нападаў; да гэтай справы далучаецца пракурор Сыльвія Конці, зь якой Катані пасьля непрацяглага пэрыяду канфліктаў становяцца паплечнікамі і сябрамі.

Пад час рассьледаваньня забойства Тындары Катані таксама знаёміцца са сьведкай — маладой прыгажуняй Эстэр Разі, дачкою старшыні кампаніі «Міжнароднае страхаваньне» (па-італьянску: Assicurazioni Internazionali) — Філіпа Разі. Старшыня «Міжнароднага страхаваньня» атрымаў сваю пасаду, бо славіцца непадкупнасьцю: ён рупліва адстойвае інтарэсы карпарацыі, каб ніхто ня здолеў атрымаць кантрольны пакет акцыяў у давераным яму канглямэраце кампаніяў.

Аднак мафіёзі Тана Карыдзі плянуе атрымаць кантроль над «Assicurazioni Internazionali» і атрымлівае на гэта грошы сыцылійскае мафіі. Дзейнасьць Карыдзі курыруе адзін зь верхаводаў «козы ностры» — чалавек па мянушцы «Лялечнік». Пасьля аб’яднаньня эканомік найбуйнейшых дзяржаваў Эўропы кампанія міжнароднага страхаваньня шматкроць павялічыць капіталізацыю, а ейны ўласьнік стане мільярдэрам. Каб дабіцца сваёй мэты, Тана Карыдзі вырашае скарыстацца шантажом, здабыўшы з дапамогай колішняга ўрадавага чыноўніка, а цяпер бізнэсоўца і калекцыянэра на ймя Эсьпіноза, даўні кампрамат на Філіпа Разі. Узамен на інфармацыю Эсьпіноза просіць перадаць яму маленькі востраў у Міжземным моры.

Доктар Разі вымушаны саступіць шантажу Карыдзі, аднак пры гэтым запэўнівае Тана, што ніхто не паверыць іхняму добраахвотнаму супрацоўніцтву. Тады Тана прапануе нечаканы ход — свой фіктыўны шлюб з дачкой Філіпа Разі Эстэр. Дзяўчына, вырашыўшы дапамагчы бацьку, згаджаецца на гэты плян, хоць і закаханая ў камісара Катані.

Акрамя дзелавых і сямейных плянаў, Тана Карыдзі намагаецца стаць апякункай маленькай Грэты Антынары: яна засталася адзінай прадстаўніцай сям’і Антынары і ўласьніцай банку і фінансаў. Аднак Карада Катані, які па-ранейшаму карыстаецца даверам калісьці ўратаванай ім Грэты, з дапамогай Сыльвіі Конці дабіваюцца таго, што Грэта пераходзіць пад апеку ня Тана, а манаха Бэрнарда, які кіруе невялікім сірочым прытулкам.

Тым часам журналіст Фаэці вышуквае падрабязнасьці жыцьця Сальваторэ Фролё. Калі ён здолеў разгаварыць удаву забітага Антоніё Тындары, іх абодвух расстрэльвае найміт. Перад сконам Фролё пасьпявае перадаць Катані атрыманы ад удавы Тындары фатаздымак маленькай дзяўчынкі і падкрэсьлівае, што гэта вельмі важна. Забойцам удавы Тындары і журналіста Фролё зьяўляецца асабісты целаахоўнік «Лялечніка» Сантуцца; той самы, які спрабаваў забіць і Фролё.

Калі доктар Разі ўсьведамляе, што ягоны новасьпечаны зяць скупляе акцыі не ва ўласных інтарэсах, а на карысьць мафіі, дык у адчаі сканчае жыцьцё самагубствам. Ягоная дачка Эстэр, зразумеўшы, што прычынай сьмерці бацькі стаў Тана, вырашае адпомсьціць, аднак не выдае сваіх пачуцьцяў і ўдае любоў да мужа. У ягоную адсутнасьць яна вышуквае сакрэтныя дакумэнты і перадае іх Катані, які перадае іх на расшыфроўку.

Непрымірымая пазыцыя Сыльвіі Конці ў дачыненьні да мафіі прыводзіць да нападу: яе выкрадае і гваліць з мэтай застрашыць малодшы брат «Лялечніка» Сальва. Неўзабаве на загад «Лялечніка» забіваюць і ейнага мужа, замаскіраваўшы гэта пад няшчасны выпадак. Аднак і Сыльвія, і Катані працягваюць рассьледаваньне, разумеючы, што знаходзяцца недалёка ад мэты.

Паступова высьвятляецца, нашто Эсьпінозе спатрэбіўся пусты востраў — ён хоча наладзіць туды незаконную дастаўку і захоўваньне ядзерных адкідаў, атрымліваючы за гэта мільярды. Тана Карыдзі, разгадаўшы гэты плян, патрабуе сваёй долі і пераконвае «Лялечніка» ў ягонай выгадзе. Карыдзі ўпершыню выступае перад «Купалам» — вяршыняй мафіёзнага сьвету — якім выкладае сваё бачаньне эканамічнай і палітычнай сытуацыі, калі ва ўмовах будучага аб’яднаньня Эўропы варта рабіць стаўку на міжнародны капітал і кансалідаваць у сваіх руках буйныя актывы, каб празь некалькі гадоў раскінуць «шчупальцы спрута» ўжо па ўсёй Эўропе. Тана атрымлівае падтрымку «Купалу».

Катані знаходзіць сьляды Паолі Фролё, дачкі Сальваторэ, і высьвятляе, што яна жывая і навучаецца пры кляштары на поўначы Італіі, аднак жыве пад іншым імем і нічога ня ведае пра Сальваторэ, лічачы сваім бацькам зусім іншага чалавека.

Сальва хоча стаць галавою клана. Ён вырашае прыбраць свайго старэйшага брата «Лялечніка» і ўступае ў хаўрус з Тана ды целаахоўнікам «Лялечніка» Сантуцца. Тым ня меней, Сантуцца забівае не свайго боса, а самога Сальва: стары мафіёзі даўно раскрыў намеры Сальва, а Сантуцца дзейнічаў па ягоным загадзе.

Катані забірае Паолю з сабой, каб прывезьці яе да паралізаванага Фролё. Яго таксама цікавіць асоба прыёмнага бацькі, і ён просіць Паолю выклікаць таго ў прытулак брата Бэрнарда. На сустрэчу зь імі прыяжджае «Лялечнік» у кампаніі Сантуца; высьвятляецца, што ўплывовы бос сыцылійскай мафіі шмат гадоў таму прыняў рашэньне выратаваць дзяўчынку, прысуджаную да сьмерці за ўчынак ейнага бацькі — у аўтамабілі згарэла толькі ейная маці, а саму Паолю «Лялечнік» забраў да сябе і выхаваў як родную дачку. Аднак, каб схаваць яе ад сваіх ворагаў, памяняў ёй імя і адаслаў у паўночную Італію. Афіцыйным апекуном дзяўчынкі быў Антоніё Тындары, якога Фролё лічыў забойцам сваёй сям’і. «Лялечнік» спрабаваў ліквідаваць Фролё дзеля абароны Паолі.

Тым часам мафіёзныя босы знаходзяць цела Сальва і даведваюцца, што «Лялечнік» паехаў на сустрэчу з Катані. Па ягоным сьледзе выпраўляецца цэлы аддзел наймітаў. Яны прыяжджаюць у камуну брата Бэрнарда, але Катані з памагатымі і Сантуцца адбіваюць атаку забойцаў. «Лялечнік» заключае з Катані ўгоду: Карада павінен схаваць Паолю, а «Лялечнік» наўзамен распавядзе ўсё, што ведае пра мафію, парушаўшы дзеля любві да дачкі амэрту(it), якой трымаўся ўсё жыцьцё і якая ўвяла яго ня самую вяршыню мафіёзнай герархіі.

З знойдзеных Эстэр у сэйфе Тана папераў Карада Катані з калегамі даведваюцца, што назвы населеных пунктаў — гэта маршрут цягніка. Таямніца руху гэтага цягніка зьяўляецца важным для ўгодаў, якія праварочвае Тана на фондавым рынку. Цягнік з радыяактыўнымі адкідамі высочваюць і спыняюць.

Тым часам Тана дабіўся сваіх мэтаў на фондавым рынку і прагрымеў на ўсю Італію як уладальнік найбуйнейшага пакету акцыяў «Міжнароднага страхаваньня». У гэты момант ягонага трыфму Эстэр раскрывае яму, што шпіёніла за ім і перадавала ўсю інфармацыю Катані, і што ніколі не кахала мужа, а ненавідзіць. Разьюшаны Карыдзі забівае жонку, і ў стане апатыі яго пры гэтым знаходзіць Катані.

Пасьля гэтага камісар наносіць візыт да Эсьпінозы. Той, нягледзячы на правал апэрацыі зь цягніком, застаўся ў выйгрышы і пагражае Катані сьмерцю.

Катані прыводзіць у лякарню да паралізаванага Фролё Паолю. Яна не здагадваецца, хто перад ёй, а Катані выконвае волю паміраючага Сальваторэ пабачыцца з дачкой. На выхадзе з больніцы Катані застаецца адзін, і яго расстрэльвае аддзел мафіёзі. Сыльвія Конці над целам свайго сябра і паплечніка дае клятву працягваць барацьбу з мафіёзным спрутам, які аплёў усю Італію.

  Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.
Актор Роля
Мікеле Плячыда Карада Катані камісар Карада Катані
Патрысія Мілярдэ Сыльвія Конці пракурорша Сыльвія Конці
Рэма Джыронэ Тана Карыдзі Тана Карыдзі
Сымона Каваляры Эстэр Разі Карыдзі Эстэр Разі Карыдзі
Клёд Рыш Філіпа Разі Філіпа Разі
Марыё Адорф Сальваторэ Фролё Сальваторэ Фролё
Бруно Крэмэр Антоніё Эсьпіноза Антоніё Эсьпіноза
Жан-Люк Бідо Давідэ Фаэці Давідэ Фаэці
Марчэльлё Туска Антоніё дэ Пізіс Антоніё дэ Пізіс
Адрыяна Папалярда Сантуцца Сальеры Сантуцца Сальеры
Франсуа Мартурэ Эрнэста Конці Эрнэста Конці
Ванэса Гравіна Лярэльля Дэ Пізіс/Паоля Фролё Лярэльля Дэ Пізіс/Паоля Фролё
Аліса ды Джузэпэ Грэта Антынары Грэта Антынары
Ніколя Ды Пінта Бэрнарда манах Бэрнарда
Джампаолё Сакароля Сальва Дэ Пізіс Сальва Дэ Пізіс
Люіджы Ды Фіёрэ Кўадры агент Кўадры
Альбэрта Джыміньяні Маўрыцыё Трэві агент Маўрыцыё Трэві
Тамаза Б’янка Джуньі агент Джуньі
Туры Катандзара Гансалес агент Гансалес
Люіджы Дыбэрці Эторэ Салімбэні сэнатар Эторэ Салімбэні
Франка Трэвізі Кемаль Іфтэр Кемаль Іфтэр
П’етра Б’ёндзі Фалішы дзяржаўны пракурор Фалішы
Масіма Мірані Фэрэцьці сакратар Фалішы Фэрэцьці
Норма Мартэльль Эма Тындары Эма Тындары

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць