Спрут 10

італьянскі міні-сэрыял 2001 року

«Спрут 10» (па-італьянску: La piovra 10) — дзясяты сэзон італьянскага тэлесэрыялу «Спрут», прадстаўлены ў 2001 року. Рэжысэр — Люіджы Пэрэльлі, у галоўных ролях — Патрысія Мілярдэ, Рэма Джыронэ, Алена Арвіга, Франчэска Сычыльяна, Джыльбэрта Іданэа. Першая сэрыя двухсэрыйнага сэрыялу выйшла на канале «Rai 2» 10 студзеня 2001.

Спрут 10
La piovra 10
Жанр дэтэктыў
драма
Сцэнарыст
  • Міма Рафэле
  • П’ера Бадрата
  • Сэрджыё Сыльва
  • Люіджы Пэрэльлі
Рэжысэр Люіджы Пэрэльлі
У ролях
Кампазытар Эньё Марыконэ
Краіна Італія
Колькасьць сэрыяў 2
Мова італьянская
Вытворчасьць
Прадусар
Апэратар Карлё Тафані
Мантаж Маўра Банані
Вытворчасьць RAI Radiotelevisione Italiana
Даўжыня сэрыі 200 хв
Трансьляцыя
Тэлеканал Rai 2
На экранах 10 студзеня 200117 студзеня 2001 (23 гады таму) —
Храналёгія
Папярэдні Спрут 9
  Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Пасьля «гістарычных» 8-га і 9-га сэзонаў дзеяньне вяртаецца да цяперашніх часоў і былых галоўных герояў.

Прафэсар Атавіё Рамонтэ, лідэр таямнічай арганізацыі «Экстрэма Туле Ностра Салюс», асуджаны па выніках рассьледаваньня пракуроршы Сыльвіі Конці (якая выйшла замуж і скончыла барацьбу з арганізаванай злачыннасьцю), апраўданы пасьля апэляцыі адваката Лё Капа і пачынае аднаўленьне былой магутнасьці.

Пасьля таго, як адзін з чальцоў ягонай арганізацыі доктар Паолё Трыпалі высоўвае свае амбіцыі, Рамонтэ вырашае пазбавіцца ад яго. Трыпалі гіне ў аўтамабільнай катастрофе, арганізаванай мафіёзі, на вачох Джуліі Мэркуры, дачкі сэнатара Альда Мэркуры, таксама ўдзельніка злачыннай арганізацыі. Дзяўчына, каб раскрыць злачынства, спрабуе зьвярнуцца да Сыльвіі Конці, аднак тая занятая турботам па пераезьдзе ў іншае места. Калі ж Конці вырашае выслухаць Джулію, тую выкрадаюць людзі Тана Карыдзі, які хаваецца ў руінах замку ля вулькану Этна. Тана таксама вырашае змагацца за ўладу і наладжвае супрацоўніцтва з прафэсарам Рамонтэ, хоць і разыходзіцца зь ім у поглядах на стратэгію і мэтады. Ён падсылае да прафэсара слугу, які паступова забівае таго, падсыпаючы ў ежу невялікія дозы мыш’яку.

Пакуль Атавіё Рамонтэ прыкуты да ложку, Тана Карыдзі склікае сход чальцоў «Экстрэма Туле Ностра Салюс», дзе тлумачыць сваё бачаньне новай стратэгіі па заваяваньні ўлады ў Італіі шляхам спыненьня крывавай барацьбы і пераходу да палітычнай дзейнасьці з выкарыстаньнем шантажоў. Па сконе прафэсара Рамонтэ арганізацыю ўзначальвае адвакат Эдаарда Рытонэ, які даводзіць да сьмерці сэнатара Альда Мэркуры. Урэшце Сыльвія Конці з дапамогай сьведак раскрывае месца, дзе хаваюць ягоную выкрадзеную дачку. З набліжэньнем паліцыі да руінаў замку Тана Карыдзі кідаецца ў жэрла вулькану, забіраючы з сабой архіў дыскетаў, з дапамогай якога зьбіраўся здабыць уладу ў Італіі.

  Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.
Актор Роля
Патрысія Мілярдэ Сыльвія Конці пракурорша Сыльвія Конці
Рэма Джыронэ Тана Карыдзі Тана Карыдзі
Алена Арвіга Джулія Мэркуры дачка Альда Джулія Мэркуры
Рольф Гопэ Атавіё Рамонтэ прафэсар Атавіё Рамонтэ
Франчэска Сычыльяна Леанардзі камісар паліцыі Леанардзі
Джыльбэрта Іданэа Эдаарда Рытонэ адвакат Эдаарда Рытонэ
Артура Палья Марка Рытонэ сын Эдаарда Марка Рытонэ
Піпа Патавіна Альда Мэркуры сэнатар Альда Мэркуры
Сара Піццута Паолё Трыпалі доктар Паолё Трыпалі
Габрыеле Бачарэльлі Ваня Марынаў колішні вучань Рамонтэ Ваня Марынаў
Джамп’ера Б’янкі Альфрэда муж Сыльвіі Контэ Альфрэда
П’етра Б’ёндзі генэральны пракурор
Марыеля Лё Джудзічэ Рыта жонка адваката Рытонэ Рыта
Эдзі Крысан Эдзі слуга Мэркуры Эдзі

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць