Спрут 2

італьянскі тэлесэрыял

«Спрут 2» (па-італьянску: La piovra 2) — другі сэзон італьянскага тэлесэрыялу «Спрут», прадстаўлены ў 1986 року. Рэжысэр — Флярэстана Ванчыні, у галоўных ролях — Мікеле Плячыда, Флярында Болкан, Франсуа Пэр’е, Мартын Болсам, Поль Герс. Першая сэрыя шасьцісэрыйнага сэрыялу выйшла на канале «Rai Uno» 13 студзеня 1986.

Спрут 2
La piovra 2
Жанр дэтэктыў
драма
Стваральнік Флярэстана Ванчыні
Сцэнарыст Эньё дэ Канчыні
Рэжысэр Флярэстана Ванчыні
У ролях
Кампазытар Эньё Марыконэ
Краіна
Колькасьць сэрыяў 6
Мова італьянская
Вытворчасьць
Прадусар
  • Кляўдыя Аляізі
  • Бруна Туркета
Апэратар Ніна Чэлестэ
Мантаж Энца Мэніконі
Трансьляцыя
Тэлеканал Rai Uno
На экранах 13 студзеня 198620 студзеня 1986 (38 гадоў таму) —
Храналёгія
Папярэдні Спрут 1
Наступны Спрут 3

Сюжэт рэдагаваць

Былы камісар Карада Катані знаходзіцца ў Швайцарыі разам з жонкай Эльзай і дачкою Паоляй, якая лекуецца ў нэўралягічнай клініцы. Яго нішто не цікавіць, акрамя здароўя дачкі. Між тым у Рыме забіваюць судьдзю Барданара, а на Сыціліі камісара Альтэра, акурат тады, як яны знаходзяць неабвержныя доказы па буйной справе, якую Карада быў вымушаны спыніць праз шантаж, зьвязаны з выкраданьнем Паолі. Катані вымушаны зноўку вярнуцца да працы, аднак тут адбываецца трагедыя… Паоля прадпрымае спробу ўцёкаў з нэўралягічнай клінікі і выпадкова трапляе пад колы аўтамабіля. Пасьля адпяваньня Эльза паведамляе, што зьвязе цела дачкі з сабой у Францыю, і вінаваціць у ейнай гібелі сужэнца. Вярнуўшыся на Сыцылію, Катані апынаецца ў турме па абвінанвачаньні ў забойстве банкіра Раванузы, адкуль выходзіць дзякуючы дапамозе адваката Тэразіні. Прагнучы помсты за дачку, Катані, выкарыстоўваючы раман з графіняй Вольгай Камастрай, укараняецца ў мафіёзныя колы і пачынае паступова вынішчаць мафію ссярэдзіны. Ён знаходзіць сабе падтрымку, аднак паступова ягоныя прыхільнікі гінуць ад рук мафіі адзін за адным. Тым ня меней, камісар усё-ткі здолеў прыцягнуць верхаводаў мафіі да правасудзьдзя, аднак яны атрымалі нязначныя тэрміны. Пасьля ўсіх трагічных падзеяў Катані зноў сустракаецца з жонкай у кавярні. Яны мірацца, але на выхадзе з кавярні на іх адбываецца замах. Эльза, спрабуючы закрыць сабой мужа, памірае ад ранаў на руках Карада.

У ролях рэдагаваць

Актор Роля
Мікеле Плячыда Карада Катані камісар Карада Катані
Флярында Болкан Вольга Камастра графіня Вольга Камастра
Поль Герс Джанфранка Ляўдэа прафэсар Джанфранка Ляўдэа
Жак Дакмэн Сэбаст’яна Каньніта прафэсар Сэбаст’яна Каньніта
Карыдзі Нардульлі Паоля Катані Паоля Катані
Ніколь Жамэ Эльза Катані жонка Карада Эльза Катані
Франсуа Пэр’е Тэразіні адвакат Тэразіні
Мартын Болсам Фрэнк Карызі Фрэнк Карызі
Даніель Чэкальдзі Ніколё Сорбі банкір Ніколё Сорбі
Ляра Вэндэль Эліс сяброўка банкіра Сорбі Эліс
Сэрджа Фантоні Эторэ Фэрэцьці палкоўнік Эторэ Фэрэцьці
Дагмар Лясандэр Мануэля Каніта Мануэля Каніта
Джофры Коплстан Альфрэда Равануза Альфрэда Равануза
Віктар Кавальлё Альвара Маўрыльлі журналіст Альвара Маўрыльлі
Рэната Моры Джузэпэ Альтэра камісар Джузэпэ Альтэра
Рэната Чэкета Акіле Барданара судзьдзя Акіле Барданара

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць